Макар Краўцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Макар Краўцоў
Макар Мацьвеевіч Касьцевіч
Макар Краўцоў.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Макар Мацьвеевіч Касьцевіч
Псэўданімы Макар Краўцоў, Язэп Сьвятазар
Нарадзіўся 18 жніўня 1891, Баброўня, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр каля 1939, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Значныя творы «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

Мака́р Краўцо́ў (сапр. Макар Мацьвеевіч Касьцевіч; 18 жніўня 1891 — пасьля 1939) — беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў вёсцы Баброўня Гарадзенскага павету ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу ў вёсцы Галавачы (Гарадзенскі павет), Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910). Працаваў у школе.

З 1915 году — у войску, пасьля вайсковай вучэльні — на Паўночна-Заходнім фронце.

Беларуская Народная Рэспубліка [рэдагаваць]

Дэлегат І Усебеларускага кангрэсу (сьнежань 1917 году). Настаўнічаў у Менску (19171918). Выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Менскай гарадзкой думе (1918).

У 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Удзельнічаў у працы Рады БНР у Менску і Горадні (19181919). Удзельнік Слуцкага паўстаньня, займаўся ў ходзе яго справамі друку, быў загадчыкам паўстанцкае друкарні ў Клецку.

У міжваеннай Польшчы [рэдагаваць]

Пазьней працаваў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі (19221923).

Жыў у Вільні. Рэдагаваў часапіс «Саха» (1923).

З 1927 году актыўна ўдзельнічаў у працы Беларускага навуковага таварыства. Друкаваўся (з 1916 году) у пэрыёдыках «Гоман», «Звон», «Беларускае жыцьцё», «Беларускія ведамасьці», «Беларусь», «Наша думка», «Маланка», «Грамадзкі Голас», «Беларускае слова» «Сялянская ніва», «Беларуская культура», «Беларускі дзень». Карыстаўся таксама псэўданімам «Язэп Сьвятазар». Арганізоўваў у родных мясьцінах беларускія канцэрты, спэктаклі.

Арыштоўваўся ўладамі Польшчы за пракамуністычную агітацыю.

У 1930-х гадах адыйшоў ад літаратурнай творчасьці. Быў беспрацоўным.

Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 19361937 гадах.

У Савецкай Беларусі [рэдагаваць]

У кастрычніку 1939 году працаваў у рэдакцыі газэты «Віленская праўда». Неўзабаве арыштаваны бальшавікамі, загінуў у зьняволеньні.

Творчасьць [рэдагаваць]

Краўцоў — аўтар выданай у Вільні працы пра гісторыю БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921).

Аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Пераклады на беларускую мову:

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Макар Краўцоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў