Макензі (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Макензі

у атапаскай мове Deh Cho
Рака Макензі ў верасьні 2011 году
Рака Макензі ў верасьні 2011 году
Агульныя зьвесткі
Выток Вялікае Нявольніцкае возера
Вусьце Мора Бафорта
Краіны басэйну Канада
Вобласьці Паўночна-Заходнія тэрыторыі
Даўжыня 1738 км
Сярэднегадавы сьцёк 10 700 м³/с
Плошча басэйну 1 805 200 км²
Месцазнаходжаньне
Макензі на мапе
Басэйн ракі Макензі
Асноўныя прытокі
Левыя Лаярд, Кіл, Арктык Рэд, Піл
Правыя Вялікая Мядзьведжая

Макензі (па-ангельску: Mackenzie River, па-атапаску: Deh Cho) — найбуйнейшая рака на поўначы Канады. Даўжыня ракі 1738 кілямэтраў. Упершыню адкрыта Аляксандрам Макензі ў 1789 годзе. Зьяўляецца суднаходнай ракой. Даўжыня суднаходнай часткі рачной сыстэмы 2200 км. Ад Ўотэрўэйсу на раце Атапаска да порта Тактаяктук на ўзьбярэжжы мора Бафорта. Найбольш вялікія насельныя пункты: Інувік, Аклавік, Форт-Норман, Форт-Провідэнс і нафтапрамысловы цэнтар Норман-Ўэлс.

Пачаткам вытока ракі лічыцца Вялікае Нявольніцкае возера, таксама да ракі належаць азёры Воластон, Клэр, Атапска і Вялікае Мядзьведжае. Апошняе зьвязана з ракой праз прыток Вялікая Мядзьведжая. Сярэдні сьцёк вады ў вусьці складае ў сярэднім 10 700 м³/с. Што ставіць раку па дадзенаму паказчыку на другое месца сярод рэк Паўночнай Амэрыкі пасьля Місысыпі. Адносна невялікая воднасьць Макензі тлумачыцца блякуючым эфэктам Скалістых гор, якія зьніжаюць уплыў Ціхага акіяну на ніжэйшую частку яе вадазбора.

Макензі, як і большасьць рэк Канады, належыць да басэйна Арктычнага акіяну. У цэнтральных і паўночных раёнах краіны рэкі і азёры ад 5 да 9 месяцаў пакрытыя лёдам. Макензі замярзае ў верасьні — кастрычніку, ускрываецца ў траўні, у нізоўі — у пачатку чэрвеня; жыўленьне сьнежнае і дажджавое; паводка вяснова-летняя.

Даліна ракі сфармавана тоўшчай алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаньняў, моцна забалочана, пакрыта яловым лесам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макензі (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў