Максімілян III Габсбург
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Максіміліян III Габсбург (нар. 12 кастрычніка 1558 ў Вінэр-Нойштадт — пам. 2 лістапада 1618 ў Вене) — эрцгерцаг аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў, трэці сын імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Максіміляна II і Марыі Гішпанскай.
У 1587 годзе прэтэндэнт на польскую карону; быў абраны адной з партый шляхты, пасьля абраньня Жыгімонта Вазы пачаў няўдалую інтэрвэнцыю ў Польшчу; канчаткова быў пераможаны Янам Замойскім пры Бычыне і быў узяты ў палон і зьняволены ў Бэндзінскім замку.
У 1589 годзе адмовіўся ад правоў на польскі трон. З 1590 году быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна.
Літаратура[рэдагаваць]
- Ekes J., Maksymilian Habsburg, (w:) Encyklopedia historia Polski, t. 1, Warszawa 1994, s. 409.
- Podhorodecki L., Sławni hetmani Rzeczypospolitej, Warszawa 1994, s. 132.
- Sławomir Leśniewski, Człowiek, który upokorzył Habsburgów, Polityka Nr 3 (2637), 19 stycznia 2008, ss. 74-77.
Максімілян III Габсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў