Максім Танк
| Максім Танк | |
Партрэт Максіма Танка Г. Гарэлава
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Яўген Іванавіч Скурко |
| Псэўданімы | А. Граніт, А. Сівер, Максім Танк |
| Нарадзіўся | 17 верасьня 1912, в. Пількаўшчына, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 7 жніўня 1995 (82 гады), Менск, Беларусь |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
| Мова | беларуская |
| Дэбют | часопіс «Пралом», (1932) |
| Прэміі | Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Максім Танк (сапр. — Яўген Іванавіч Скурко; 17 верасьня 1912, в. Пількаўшчына, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 7 жніўня 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт і перакладчык; Народны паэт БССР (1968), акадэмік АН Беларусі (1972). Ляўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Менску (1987).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часе Першай сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У 1916 г. з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ў Маскву, дзе яны туляцца на ўскрайку горада зь яшчэ чатырма сем’ямі бежанцаў. Дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці на адной з маскоўскіх яны сустрэліся з Іванам Фёдаравічам[1], які пасьля дэмабілізацыі працаваў на заводзе. У Маскве М. Танк пайшоў у школу, дзе пасьпеў захапіцца паэзіяй.
Увосень 1922 г. з-за вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень 1933 М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У 1926 г. паступіў у трэцюю клясу Вілейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленую Радашкавіцкую беларускую гімназію, дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у забастоўцы, арганізаванай гімназістамі ў пачатку 1929 г., яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства[1]. Адзін час наведваў мэліярацыйныя курсы.
Урэшце М. Танку ўдалося ўладкавацца ў Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна. Тут разам з аднакашнікам Я. Гарохам выдаў у 1931 г. рукапісны часопіс «Пралом» і зьмясьціў у ім пад псэўданімам свае першыя вершы. З 1932 г. пачаў актыўна супрацоўнічаць зь нелегальнымі выданьнямі: «Праломам», «Маладым камуністам», рознымі газэтамі. У сакавіку 1932 г. за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы быў арыштаваны і першы раз трапіў у віленскую турму Лукішкі. Празь месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж года пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў у Менск, але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу для ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.
Максім Танк пачаў займацца падпольнай дзейнасьцю. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі органамі. Зь перапынкамі Максім Танк прасядзеў у турмах каля двух гадоў. У Лукішках у канцы 1933 г. пры падтрымцы іншых палітвязьняў выдаваў рукапісны часопіс «Краты», у якім зьмяшчаў свае вершы і творы іншых зьняволеных. З другой паловы 1930-х на загад Кампартыі Заходняй Беларусі вёў беларускую калёнку ў польскім часопісе «Poprostu», а са сьнежня 1935 г. літаратурны аддзел у газэце «Наша Воля», затым у часопісе «Беларускі летапіс», які выдаваў Рыгор Шырма, супрацоўнічае з часопісам «Калосьсе».
У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.
У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948—1966 гадох — галоўным рэдактарам часопісу «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.
Творчасьць [рэдагаваць]
Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй зьмешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).
Кнігі паэзіі [рэдагаваць]
- «На этапах» (1936, факсымільнае ў 1983, Менск)
- «Журавінавы цвет» (1937)
- «Пад мачтай» (1938)
- «Выбраныя вершы» (1940)
- «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945)
- «Праз вогненны небасхіл» (1945)
- «Выбраныя вершы» (1947)
- «Вершы» (1947, 1948)
- «Каб ведалі» (1948)
- «На камні, жалезе і золаце» (1951)
- «Выбраныя творы» (1952, 1954)
- «У дарозе» (1954)
- «След бліскавіцы» (1957)
- «Мой хлеб надзённы» (1962)
- «Лірыка» (1963)
- «Глыток вады» (1964)
- «Вершы» (1967)
- «Ключ жураўліны» (1972)
- «Хай будзе святло» (1972)
- «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
- «Вершы» (1979)
- «Прайсці праз вернасць» (1979)
- «Лірыка» (1982)
- «За маім сталом» (1984)
- «Лірыка» (1987)
- «Дарога і хлеб» (1988)
- «Збор калосся: Вершы 1983—1988» (1989)
- «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
- «Мой каўчэг» (1994)
Кнігі для дзяцей [рэдагаваць]
Кнігі вершаў:
- «Галінка і верабей» (1946)
- «Кніжка пра мядзведзя» (1947)
- «Вершы» (1948)
- «Урачыстае абяцанне» (1949)
- «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)
Кнігі казак:
- «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984)
- «Конь і леў» (1955)
- «Казкі. Легенды» (1960)
- «Светлячок» (1970)
- «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979)
Зборнік гумару «Селядцы з вершамі» (1966).
Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).
Зборы твораў у 2-х (1958), у 4-х (1966—1967), у 6 тамах (1978—1981).
Пераклады [рэдагаваць]
На беларускую — асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Паўло Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага, Юльяна Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.
Узнагароды і званьні [рэдагаваць]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі»
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы»
- Народны паэт БССР (1968)
- Прэмія аўтарскага аб’яднаньня «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаваньне дружбы паміж народамі
- Герой Сацыялістычнай Працы (1974)
- Ленінская прэмія (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977)
- Ганаровы грамадзянін гораду Менску (1987)
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў і мэдалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Рагойша В. Максім Танк: Па новых падручніках // Роднае слова. — 2001. — № 11. — С. 38—42.
Літаратура [рэдагаваць]
- Мікуліч, Мікола Уладзіміравіч. Максім Танк : На скразняках стагоддзя. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1999. — 255 с — ISBN 985-02-0361-7
- Мікуліч, Мікалай Уладзіміравіч. Паэзія рэчаіснасці : У свеце Максіма Танка / Мікола Мікуліч;Уклад. Г. В. Роліч. — Мн. : Маст. літ., 2001. — 126 с — ISBN 985-02-0537-7
- Рагойша, В. П. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша; [пад рэд. М. Р. Ларчанкі]. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1968. — 227 с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Кароткія біяграфічныя зьвесткі пра Максіма Танка
- Біяграфія Максіма Танка на Slounik.org
- Творы Максіма Танка на Беларускай Палічцы
- «Родныя вобразы»
- Вершы Максіма Танка
- Магілёўская абласная бібліятэка
- Класікі без глянцу. Максім Танк — кароль прэферансу / Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко/ Tut.by
|
|
|||||||
Максім Танк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Асобы па альфабэце
- Памерлі 7 жніўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Максім Танк
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларускія літаратары
- Народныя паэты Беларусі
- Беларускія паэты і паэткі
- Старшыні Вярхоўнага Савету БССР
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Памерлі ў Менску
- Памерлі ў Беларусі