Макс Вэбэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Макс Вэбэр у 1894 годзе |
|
| Дата нараджэньня: | 21 красавіка 1864 |
|---|---|
| Месца нараджэньня: | Эрфурт, Саксонія |
| Дата сьмерці: | 14 чэрвеня 1920 |
| Месца сьмерці: | Мюнхэн, Баварыя |
| Грамадзянства: | немец |
| Навуковая сфэра: | сацыялёгія, эканоміка, права |
| Месца працы: | Фрайбурскі Ўнівэрсытэт, Нэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт, Венскі Ўнівэрсытэт, Мюнхенскі Ўнівэрсытэт |
| Альма-матэр: | Гэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт |
Макс Вэ́бэр (нар. 21 красавіка 1864 года ў Эрфурце, Саксонія, пам. 14 чэрвеня 1920 года ў Мюнхэне) — нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст. Старэйшы брат вядомага сацыёляга Альфрэда Вэбэра.
[рэдагаваць] Біяграфія
Бацка Макса Вэбэра, так сама Макс Вэбэр, быў доктарам права і вядомым палітыкам. Макс быў самым старым зь дзевяць дзяцей у сям’і. Дзяцінства і маладосьць Макс Вэбэр правёў у Бэрліне. У 1882—1884 г.г., ён вывучаў права, філязофію і эканоміку ў Гэйдэльбэрскім унівэрсытэце. У 1883-1884 г.г. Макс быў вымушаны спыніць вучобу і пайсьці ў войска. Пасьля сканчэньня службы, ён яшчэ год вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Бэрліне, а потым перавёўся ў Гёцінген, дзе скончыў сваю вышэйшую адукацыю ў 1886 годзе.
У 1886—1893 г.г., Макс Вэбэр пасяліўся ў Шарлотэнбургу, прадмесьці Бэрліна, дзе працаваў над сваёй доктарскай дысэртацыяй, якую пасьпяхова абараніў у 1889 годзе. Пасьля атрыманьня доктарскай ступені ў 1892 годзе, Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара і пачаў выкладаць права ў Бэрлінскім Унівэрсытэце. У 1893 годзе ён ажаніўся з Мар’янай Шнітгер.
У 1894 годзе Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара на катэдры палітычнай эканоміі ў Фрайбурскім Унівэрсытэце, якую займаў да 1897 года, калі перайшоў у Нэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт. Там ён стаў прафэсарам эканомікі і захапіўся неакантыянскай бадэнскай школы. Пасьля сьмерці бацькі ў 1897 годзе Макс Вэбэр перажыў цяжкае псыхалягічнае захворваньне, якое на некаторы час спыніла яго навуковую кар’еру.
У 1903 годзе была выдадзена кніга Вэбэра “Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму”. У 1912 годзе Макс Вэбэр спрабаваў стварыць левацэнтрысцкую партыю, якая павінна была спалучыць ідэі сацыял-дэмакратыі і лібэралізму, але з гэтага нічога не атрымалася. У 1915 годзе, пад час Першай Сусьветнай вайны, Вэбэр стаў дырэктарам вайсковага шпіталю ў Гэйдэльбэргу, а пасьля вайны, у 1918 годзе, стаў саветнікам Нямецкай Камісіі па Разбраеньню, якая працавала гад Вэрсалькай Дамовай. Прыймаў значны ўдзел у стварэньні Вэймарскай Канстытуцыі, актыўна выступаючы за артыкул 48, які дазваляў кіраваць Нямеччынай пад час выключных сытуацыяў з дапамогай дэкрэтаў, дзякуючы якой, некалькі гадоў пазьней, Гітлер змог усталяваць сваю дыктатуру.
Вэбэр вярнуўся ва ўнівэрсытэт у 1918 годзе, атрымаўшы катэдру ў Вене, а ў наступным годзе атрымаў першую ў Нямеччыне катэдру сацыялёгіі ў Мюнхэне. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай сьмерці.
Памёр ад запаленьня лёгкіх 14 чэрвеня 1920 года.
[рэдагаваць] Навуковыя працы
Асноўнымі навуковымі працамі Макса Вэбэра сталі “Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму (Die protestantische Ethik und der Geist des Kapitalismus)”, 1905 год і “Эканоміка і грамадзтва (Wirtschaft und Gesellschaft)”, 1922 год.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Макс Вэбэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў