Макс Мірны
| Макс Мірны | |
| Мянушка: | Зьвер |
|---|---|
| Краіна: | Беларусь |
| Пражывае ў: | Брэдэнтан, Флорыда, ЗША |
| Нарадзіўся: | 6 ліпеня 1977 Менск, Беларусь |
| Рост: | 1,92 м |
| Вага: | 90 кг |
| Пачатак кар’еры: | 1996 |
| Працоўная рука: | правая |
| Прызавыя грошы: | $7 937 832 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў: | 237–233 |
| Тытулаў: | 1 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 18 (18 жніўня 2003) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія: | 3-ці раўнд (2000, 2006) |
| Францыя: | 2-гі раўнд (1999, 2006) |
| Ўімблдон: | 4-ы раўнд (2003, 2005, 2006) |
| ЗША: | Чвэрцьфінал (2002) |
| Асноўныя турніры | |
| Парны разрад | |
| Матчаў: | 426-202 |
| Тытулаў: | 34 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (9 чэрвеня 2003) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Асноўныя турніры | |
Макс Мірны, Максім Мірны (па-ангельску: Max Mirnyi «Beast»; нарадзіўся 6 ліпеня 1977) — самы вядомы беларускі тэнісіст пачатку 2000-х.
[рэдагаваць] Кар’ера
Як і Натальля Зьверава (беларуская тэнісная зорка 1980-х і першай паловы 1990-х), Макс Мірны найбольш пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. На пачатак 2005 году Максім Мірны мае на сваім ліку чатыры перамогі ў турнірах «вялікага шлему» (Grand Slam): дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (у 2000 годзе зь Лейтанам Х'юітам і ў 2002 годзе з Махешам Бхупаці) і дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Roland Garros у 2005 ды 2006 годзе разам са швэдам Ёнасам Б'ёркманам.
Асаблівую вядомасьць у Беларусі Макс Мірны набыў пасьля пасьпяховага выступу ў Кубку Дэвіса ў 2004 годзе, калі каманда Беларусі, дзякуючы намаганьням Макса Мірнага і Уладзімера Валчкова дасягнула паўфіналу.
За надзвычай моцную падачу і агрэсіўную гульню з частымі выхадамі да сеткі Макс Мірны мае мянушку Зьвер (па-ангельску: Beast).
[рэдагаваць] Факты
- Рост: 1,92 м
- Вага: 90 кг
- Месца народзінаў: Менск, Беларусь
- Месца сталага побыту: Брэдэнтан, Флорыда, ЗША
- Студэнт факультэта міжнародных адносін БДУ
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Макс Мірны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Макс Мірны(анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў