Макс Плянк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Макс Карл Эрнст Людвіг Плянк
Max Karl Ernst Ludwig Planck
Max Planck.png
Нарадзіўся 23 красавіка 1858
Кіль, Гальштайн-Глюкштат
Памёр 4 кастрычніка 1947
Гётынген, Нямеччына
Грамадзянства Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Навуковая сфэра Фізыка
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская Прэмія па фізыцы (1918), Мэдаль Лорэнца (1927), Мэдаль Плянка (1929)

Макс Карл Эрнст Людвіг Плянк (па-нямецку: Max Karl Ernst Ludwig Planck; 23 красавіка 1858, Кіль — 4 кастрычніка 1947, Гётынген) — выдатны нямецкі фізык, заснавальнік квантавай тэорыі, прадвызначыў асноўны кірунак разьвіцьця фізыкі з пачатку XX стагодзьдзя.

Нарадзіўся ў сям’і юрыстаў і вучоных. Скончыў гімназію ў Мюнхэне, вывучаў фізыку ў Мюнхэне й Бэрліне. Выкладаў у Кіле й Бэрліне. З 1930 па 1937 гадох узначальваў Таварыства кайзэра Вільгельма (з 1948 году — Таварыства Макса Плянка). Дасьледаваў пытаньні тэрмадынамікі. Увёў уяўленьне пра квантавую прыроду выпраменьваньня. У 1918 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы за ўклад у разьвіцьцё квантавай фізыкі.

Публікацыі [рэдагаваць]

  • Planck, Max. (1900). «Entropy and Temperature of Radiant Heat» Annalen der Physick, vol. 1. no 4. April, pg. 719-37.
  • Planck, Max. (1901). «On the Law of Distribution of Energy in the Normal Spectrum». Annalen der Physik, vol. 4, p. 553 ff.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Макс Плянксховішча мультымэдыйных матэрыялаў