Маладзечна-2007

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Маладзе́чна-2007» — дзявяты фэстываль беларускай песьні і паэзіі, які прайшлоў у горадзе Маладэчна 15—16 чэрвеня 2007 году. У гэтым годзе ён быў прысьвечаны 125-годзьдзю са дня нараджэньня Якуба Коласа і Янкі Купалы. У праграме фэстываля былі канцэрты і сустрэчы зь пісьменьнікамі. Акрамя таго, на цэнтральнай плошчы гораду быў арганізаваны кірмаш. У гэтым годзе быў конкурс маладых выканаўцаў (чаго не было на мінулым фэстывалі), аднак канцэрт-закрыцьцё фэстывалю 16 чэрвеня быў згорнуты прыкладна за 2 гадзіны да заплянаванага канца, што была матывавана неабходнасьцю забясьпечыць бясьпеку глядачоў, бо ў той час у Маладэчна быў дождж.

Арганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізатарамі фэстываля выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Нацыянальны аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі, Менскі аблвыканкам, Маладэчанскі райвыканкам і Палац рэспублікі.

У гэтым годзе фэстываль быў сумешчаны з акцыяй «За незалежную Беларусь», што дазволіла зэканоміць частку сродкаў мясцовага бюджэту. Аднак гэта ж абумовіла нядоўгую працягласьць фэстывалю: 2 дні (у той час як VIII фэстываль працягваўся тры дні).

Мерапрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фэстывальнай праграме былі канцэрты, якія праводзіліся на Цэнтральнай плошчы гораду і ў залі Палаца культуры, сярод якіх быў канцэрт джазавай музыкі «Джаз у начы» (прыкладна ад 23 гадзін 15 чэрвеня да 2 гадзін 16 чэрвеня). У парку быў праведзены канцэрт, на якім выступалі дзіцячыя калектывы Маладэчанскага і сумежных раёнаў, а таксама была арганізавана сустрэча зь беларускімі пісьменьнікамі. На кірмашы былі прадстаўлены разнастайныя рамесныя работы і памятныя сувэніры. У разьмешчаным у Маладэчне абласным краязнаўчым музэі была арганізавана экспазыцыя, прысьвечаная 125-годзьдзю са дня нараджэньня Якуба Коласа і Янкі Купалы. А ў абласным драматычным тэатры была пастаноўка «На другі дзень Сёмухі» па п’есе Янкі Купалы «Прымакі».

Конкурс маладых выканаўцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтым годзе ў рамках фэстывалю праводзіўся конкурс маладых выканаўцаў, у адрозьненьне ад мінулага фэстывалю.

Гран-пры атрымала канкурсантка з Маладэчна Алеся Кульша. Першае месца была прысуджана Анастасіі Пагаржэльскай з Бабруйску, другое — Ірыне Вярковіч з Фаніпалю, трэцяе — Паўлу Перавошчыкаву з Гомелю. Акрамя таго, Уладзімер Ткачэнка, заслужаны артыст Беларусі, артыст Нацыянальнага аркестру сымфанічнай і эстраднай музыкі, гітарыст і аранжыроўшсык, атрымаў спэцыяльны прыз.