Маладэчанская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Маладэчанская вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1944—1960 гадах. Узьнікла 20 верасьня 1944 году, калі ў Маладэчанскую была перайменаваная Вялейская вобласьць, а цэнтар вобласьці перанесены ў Маладэчна. Скасаваная 20 студзеня 1960 году, раёны перададзеныя у Віцебскую (9 раёнаў), Гарадзенскую (4 раёны) і Менскую (7 раёнаў) вобласьці[1].

20 верасьня 1944 году ўключала наступныя раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Ільлянскі (скасаваны ў 1957), Іўеўскі, Крывіцкі, Куранецкі1946 годзе перайменаваны ў Вялейскі), Маладэчанскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвірскі (ліквідаваны ў 1959), Юрацішкаўскі[1].

У 1954 годзе далучаныя Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі (ліквідаваны ў 1959), Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Шаркоўшчынскі раёны ліквідаванай Полацкай вобласьці, Івянецкі раён ліквідаванай Баранавіцкай вобласьці, Іўеўскі раён перададзены Гарадзенскай вобласьці[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]