Маладэчна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Маладэчна | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 16 сьнежня 1388 | ||||
| Горад з: | 21 траўня 1929 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Маладэчанскі | ||||
| Плошча: | 30 км² | ||||
| Насельніцтва: | 98 415 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +375 1773 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222301, 222303, 222304, 222306, 222307, 222310 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′ пн. ш. 26°51′ у. д. / 54.317° пн. ш. 26.85° у. д. Каардынаты: 54°19′ пн. ш. 26°51′ у. д. / 54.317° пн. ш. 26.85° у. д. | ||||
|
Маладэчна на мапе Беларусі
|
|||||
Маладэ́чна (Маладзе́чна) — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Вуша. Адміністрацыйны цэнтар Маладэчанскага раёну. Геаграфічныя каардынаты: 54° 18' 50" пн. ш., 26° 51' 40" у. д. Насельніцтва 98 415 чал. (2008).
Знаходзіцца за 73 км на паўночны захад ад Менску; вузел чыгунак на Менск, Полацак, Вільню, Ліду і аўтадарог на Менск, Вільню, к.п. Нарач.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
Назва места, верагодна, паходзіць ад ракі Маладачанкі, якая зьнікла ў выніку мэліярацыйных працаў. Існуе меркаваньне, што назва «Маладэчна» ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэньні — дзяцюк, ваяр у княскай дружыне[1]), «малады», «малодшы» або ад спалучэньня двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазьмяшчальнае месца».[2]
Ад пачатку ХХ ст. у беларускай літаратурнай мове ўсталявалася форма Маладэчна ў адпаведнасьці з гаворкай мясцовых жыхароў.[3] У той жа час назва Маладзечна зьяўляецца прыкладам уплыву польскае мовы, адкуль перайшла спачатку ў расейскую, а потым і ў афіцыйны правапіс беларускае мовы.[4]
[рэдагаваць] Гісторыя
- 16 сьнежня 1388: першыя згадкі ў прысяжным лісьце князя Дзьмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу.
- 1413: у Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Належала магнатам Заслаўскім, Амсьціслаўскім, Сангушкам, Агінскім і інш.
- ХV ст.: ля сутокаў Маладачанкі і Вушы быў пабудаваны Маладэчанскі замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 — двойчы, а таксама ў 1533) і быў зруйнаваны ў XVIII ст..
- 1708: Маладэчна захапілі швэдзкія войскі.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае Абодвух Народаў апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Знаходзілася ў Вялейскім павеце Менкай губэрні.
- 4 сьнежня 1812: каля Маладэчна расейскія войскі разьбілі ар'ергард францускай арміі маршала Віктора.
- 14 красавіка 1831: паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку Вільні, вызваліў Маладэчна. Местачкоўцы падтрымалі паўстанцаў, многія далучылі да яго шэрагаў. Аднак ужо 22 красавіка 1831 расейскія карнікі занялі места, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі.
- 1847: увайшло ў склад Віленскай губэрні (Вялейскі павет).
- 1864: жыхары мястэчка ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў.
- 1873: будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі садзейнічала ператварэньню невялічкага мястэчка ў чыгуначны вузел.
- 1918—1925: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, самастойная гміна ў складзе Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.
- 1925—1939: асобны павет у складзе Віленскага ваяводзтва.
- 1929: атрымала статус места, адначасова да Маладэчна далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску і фальварак Бухоўшчызна Новая, фальварак Маладэчна, фальварак і засьценак Геленова, калёнію Жавань ды засьценак Цывідоўка [5].
- 1939: у БССР.
- 1940: цэнтар Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці.
- 1941 — 5 ліпеня 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Гітлераўцы cтварылі ў месьце канцэнтрацыйны лягер («Шталяг 342» у паўночна-ўсходняй частцы гораду), на тэрыторыі якога зьнішчылі больш за 33 тысячы ваеннапалонных і мірных жыхароў.
- 1944: цэнтар вобласьці.
- 1960: у Менскай вобласьці.
- пач. 1990-х: местам кіравалі дэмакратычны гарсавет і Генадзь Карпенка, што спрыяла разьвіцьцю нацыянальнай культуры.
- 18 сакавіка 1997: у Маладэчне адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьв. Язэпа.[6]
- 1 лютага 2004: у месьце асьвяцілі капліцу Сьв. Казімера.[7]
[рэдагаваць] Насельніцтва
| Зьмяненьне колькасьці насельніцтва Маладэчна (XVII—XXI стст.)
|
|---|
- 1623 — 1000 чал.
- 1850 — 1330 чал.
- 1897 — 2393 чал. (629 мужчынаў, 703 жанчын)[8]
- 1921 — 1997 чал.
- 1939 — 6,6 тыс. чал.[9]
- 1959 — 26,3 тыс.чал.[9]
- 1970 — 50 тыс. чал.[9]
- 1973 — 58 тыс. чал.[9]
- 1991 — 93,5 тыс. чал.[10]
- 2004 — 98384 чал.
- 2006 — 98514 чал.
- 2007.I — 104021 чал.
- 2007.X — 101,3 тыс. чал.
- 2008 — 98415 чал.
- 1 студзеня 2009 — 97,6 тыс. чал.
У месьце дзейнічаюць пяць рэлігійных суполак.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Маладэчне ёсьць 14 школаў, зь іх адна беларускамоўная (Маладэчанская беларуская гімназія на базе сярэдняй школы № 10, але яе беларускамоўныя клясы згортваюцца з кожным годам), мастацкая школа; 6 навучальных установаў тыпу вучэльні, у іх ліку мэдычная і музычная; палітэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.
[рэдагаваць] Культура
Маладэчна лічыцца рэп ці хіп-хоп горадам, тут таксама існуюць і альтэрнатыўныя гурты (Usplesk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal ды іншыя)
Раз у два гады, пачынаючы з 1993 году, у Маладэчне праходзіць фэстываль беларускай песьні ды паэзіі «Маладзечна».
Значнае месца ў культурным жыцьці гораду займае абласны драматычны тэатар, а таксама, на радасьць дзецям, абласны тэатр лялек «Батлейка».
Верш «Маладэчна» Алеся Салаўя — [1].
[рэдагаваць] Мэдыі
Друк:
- «Маладэчанская газэта» (заснаванае мясцовымі ўладамі «грамадзка-палітычнае выданьне»), традыцыйная мясцовая назва «брахалаўка»
- «Рэгіянальная газэта» («інфармацыйна-рэклямнае выданьне», па зьмястоўнасьці выкладаньня матэрыялу РГ значна пераўзыходзіць раёнку)
Рэклямныя выданьні:
- «Неделя в Молодечно»
- «Из рук в руки, Молодечно»
Мясцовыя тэлебачаньне і радыё прадстаўлены па мінімуме:
- Маладэчанскае кабэльнае тэлебачаньне
- Мясцовае радыё
[рэдагаваць] Грамадзкія аб'яднаньні
Маецца прадстаўніцтва партыі БНФ, дзейнічае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт, працуе скаўцкая дружына «Маладэчына» (кіраўнік Валеры Трацяк).
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- ААТ «Электрамодуль»
- РУП «Маладэчанскі станкабудаўнічы завод»
- РУП «Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў»
- РУВП «Завод жалезабэтонных вырабаў»
- ААТ «Маладэчанскі камбінат хлебапрадуктаў»
- ЗАТ «Маладэчнамэбля»
- ААТ «Маладэчнажалезабэтон»
- РВУП «Маладэчанскі завод парашковай мэталургіі»
- РУП «Маладэчанскі радыёзавод «Спадарожнік»
- Фірма «Надзея» РУП «Маладэчанскі радыёзавод «Спадарожнік»
- Філія «Маладэчанскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам»
- РУП «Мінпрамтара» Маладзечанская вытворчая дзялянка
- Філія «Маладэчнаэнэргарамонт» ААТ «Белэнэргарамналадка»
- ААТ «Белпрамкультура-Маладэчна»
- ААТ «Завод жалезабэтонавых канструкцыяў»
- ПУП «Маладэчанскі харчовы камбінат»
- ААТ «Маладэчанскі завод мэталавырабаў»
- ААТ «Маладэчнапіва»
- КУП «Маладэчанскі мясакамбінат»
- ААТ «Маладэчанскі мескі малочны завод»
- ААТ «Маладэчанскі райаграсэрвіс»
- ААТ «Забудова»
- ДП «Маладэчнабудматэрыялы»
- ІП ЗАТ «Маладэчанскі трубапракатны завод»
- СП «Менскі мэблевы цэнтар»
[рэдагаваць] Транспарт
Маладэчна — чыгуначны вузел на Менск, Вільню, Ліду і Полацак. У месьце наладжаная зручная транспартная сетка. Яна ўлучае ў сябе:
- аўтобусны парк (рух аўтобусаў ажыцьцяўляецца па 14 маршрутах);
- службы таксі;
- маршрутныя таксі (рух ажыцьцяўляецца па найбольш загружаным аўтобусным маршрутам).
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
Гатэль «Маладэчна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілінаў хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У месьце працуе краязнаўчы музэй.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гарадзішча (XV—XVII стст.).
- Гістарычная забудова места (ХІХ — пач. ХХ стст.).
- Касьцёл і кляштар трынітарыяў (XVIII ст.).
- Мэмарыяльны комплекс «Шталаг 342».
- Настаўніцкая семінарыя (1762).
- Сынагога (XIX—XX стст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1867—1871).
- Чыгуначная станцыя (1907).
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Брама Трыюмфальная (1920-я).
- Вуніяцкая царква Сьв. Космы і Даміяна (XVІІI ст.).
- Касьцёл (1-ая пал. ХХ ст.).
- Палац Агінскіх (XVІІI ст.).
- Царква (XVI ст.).
[рэдагаваць] Гарады-сябры
Елгава, Латвія
Ірпень, Украіна
Чарапавец, Расея
Каломна, Расея
Панявеж, Летува
Пётркаў-Трыбунальскі, Польшча
Саколка, Польшча
Фларэшты, Малдова
Эсьлінген-на-Некары, Нямеччына
[рэдагаваць] Выбітныя асобы
- Тацьцяна Беланогая — беларуская паэтэса i бард.
- Ірына Ганецкая — беларускі археоляг, гісторык.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240
- ^ Краязнаўчы маршрут. Ільянскія далягляды-2 // Ільянская сярэдняя школа імя А. Грымаця
- ^ Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка»
- ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя пра польска-беларускія моўныя ўзаемаўплывы ў XV-XІX ст. // Радыё Палёнія, 10.01.2008
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Mołodeczno w powiecie mołodeczańskim, województwie wileńskiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 33, poz. 308 (пол.)
- ^ 10-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юзафа ў Маладзечне // Рыма-каталіцкі Касьцёл у Беларусі, 20 сакавіка 2007
- ^ Новая капліца ў Маладзечне // Рыма-каталіцкі Касьцёл у Беларусі, 11 лютага 2004
- ^ История // Молодеченский районный исполнительный комитет
- ^ a b c d Молодечно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Молодечно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Mołodeczno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 647—648
- Маладзечна // Нашы гарады : [грамадска-палітычнае даведачнае выданне] / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мінск : Народная асвета, 1991. — 303 с : фота. — ISBN 5-341-00240-7
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Маладэчна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прагноз надвор'я ў м. Маладэчна
- Старонка гораду
- м. Маладэчна на Radzima.org
- Інфармацыя на старонцы Менскага аблвыканкаму
- Рэгіянальная газета
- Агульныя звесткі пра Занальны дзяржаўны архіў г.Маладзечна
- Маладзечанскае аддзяленне РАА «БХК»
- Vsplesk Organizm
- Маладзечна // Гарады Беларусі: паводле Малішэўскі У.А., Пабока П.М. Нашы гарады
| Маладэчанскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад | Маладэчна | |
| Мястэчка | Радашковічы | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | Аляхновіцкі с/с • Гарадзілаўскі с/с • Гарадоцкі с/с • Граніцкі с/с • Красьненскі с/с • Лебедзеўскі с/с • Маркаўскі с/с • Мясоцкі с/с • Палачанскі с/с • Радашковіцкі с/с • Хажоўскі с/с • Хоўхлаўскі с/с • Цюрлеўскі с/с • Чысьцінскі | |
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вялейскі • Ігуменскі (Чэрвеньскі) • Капыльскі • Клецкі • Койданаўскі (Дзяржынскі) • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладэчанскі • Менскі • Мядзельскі • Нясьвіскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Стаўпецкі • Старадароскі • Узьдзенскі | ![]() |
| Гарады / Месты | Барысаў • Бярэзань • Валожын • Вялейка • Жодзіна (абл. зн.) • Заслаўе • Ігумен (Чэрвень) • Капыль • Клецак • Койданаў (Дзяржынск) • Крупкі • Лагойск • Любань • Маладэчна • Мар'іна Горка • Менск (рэсп. зн.) • Мядзел • Нясьвіж • Салігорск • Слуцак • Смалявічы • Старыя Дарогі • Стоўбцы • Узда • Фаніпаль | |
| Мястэчкі | Бобр • Вызна (Чырвоная Слабада) • Гарадзея • Зялёны Бор • Івянец • Крывічы • Мачулішчы • Нарач • Негарэлае • Плешчаніцы • Праўдзінскі • Радашковічы • Рудзенск • Старобін • Сьвір • Сьвіслач • Сьмілавічы • Урэчча • Халопенічы | |

