Малая берагавая ластаўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Малая берагавая ластаўка, ці проста Малая ластаўка (Riparia paludicola) — птушка роду берагавыя ластаўкі (Riparia) зь сямейства ластаўкавых (Hirundinidae).
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
Невялікая пералётная птушка птушка драбнейшая за вераб’я, жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі ў далінах рэк з абрывістымі берагамі. Сілкуюцца казуркамі, якіх ловяць, лётаючы. Афарбоўка верхняй боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела бялёсы, хвост амаль не мае выразкі. Выдае нягучнае ціўканьне.
Лад жыцьця [рэдагаваць]
Птушкі трымаюцца калёніямі, для гнёздаў ластаўкі рыюць норы на берагавых абрывах. Самка адкладае ад 2 да 6 белых яйкаў. Наседжваюць птушанят абодва бацькі на працягу 18—22 сутак.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Малая берагавая ластаўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |