Малы Пёс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Малы Пёс
Малы Пёс
Лацінская назва Canis Minor
 · у родным склоне Canis Minoris
 · скарот CMi
Простае ўзьняцьцё 8г
Схіленьне +5°
Квадрант NQ2
Плошча 183 кв. гр. (71-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 14
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 4
Найярчэйшая зорка Працыён (α CMi) (0,34m)
Найбліжэйшая зорка Працыён (α CMi)
(11,41 сьв. г., 3,50 пк)
Мэтэорныя патокі Каніс-Мінарыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −75°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка.

Малы́ Пёс (па-лацінску: Canis Minor, CMi) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы экватарыяльнага пояса зорнага неба. У якасьці двухзоркавага астэрызму Малы Пёс быў уключаны ў сьпіс з 48 сузор’яў, складзены Кляўдыюсам Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач зь Вялікім Псом, Малы Пёс выяўляўся як адзін з псоў паляўнічага Арыёна.

Малы Пёс мае толькі дзьве зоркі, ярчэйшыя за чацьвертую зорную велічыню: Працыён (α Малога Пса) зь велічынёй 0,34 і Гамэйса (β Малога Пса), якая мае зорную велічыню 2,9. У часе сваіх назіраньняў Ёган Баер даў абазначэньні васьмі зоркам, у тым ліку Альфе і Бэце, а Джон Флэмстыд налічыў 14 зорак. Працыён — сёмая ў небе зорка паводле яскравасьці, а таксама адна з найбліжэйшых да Зямлі. Гэта жоўта-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці зь белым карлікам-кампаньёнам. Гамэйса — сіне-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці. Зорка Лейтэначырвоны карлік дзявятай зорнай велічыні. Апошняя зьяўляецца другой найбліжэйшай да Зямлі зоркай у сузор’і Малога Пса пасьля Працыёна.

У пачатку сьнежня ў сузор’і Малога Пса пачынаецца мэтэорны паток Каніс-Мінарыды.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Малы Пёссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 08г 00х 00с, +05° 00′ 00″