Малы гасьціны двор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Малы гасьціны двор (Менск)»)
Гасьціны двор
Малы гасьціны двор
Малы гасціны двор у 1915 г.
Малы гасціны двор у 1915 г.
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′16.94″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.9047056° пн. ш. 27.5560389° у. д. / 53.9047056; 27.5560389Каардынаты: 53°54′16.94″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.9047056° пн. ш. 27.5560389° у. д. / 53.9047056; 27.5560389
Тып будынка Гасьціны двор
Будаваньне XVIIIXIX
Статус гісторыка-культурная каштоўнасьць
Стан зьнішчаны
Малы гасьціны двор на мапе Беларусі
Малы гасьціны двор
Малы гасьціны двор
Малы гасьціны двор

Малы гасьціны двор — колішні гандлёва-складзкі комплекс у Менску на паўночным баку пл. Свабоды. Падмуркі будынкаў зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю рэспубліканскага значэньня[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс узьведзены ў XVIII—пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазыцыю з двума ўнутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2]. Будынкі былі зьнішчаныя ў наш час. Цяпер на месцы будынкаў пакладзеная плітка.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Малога гасьцінага двара
Чарцёж фасаду Малога гасьцінага двара
Праваслаўны сабор і Малы гасьціны двор, 1941

Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў пляне. З заходняга боку да яго была прыбудаваная галерэя-тэраса, пад якой месьціліся крамы й складзкія памяшканьні. З боку ўнутранага двара на ўзроўні другога паверху праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесьвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная пляніроўка была анфіляднай[3].

Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка й часткай дваровага фасаду прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, пляніроўка — калідорна-анфілядная[2].

У XX ст. комплекс быў перабудаваны й накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
  3. ^ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000237
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.