Мальлёрка Пальма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Мальлёрка
Rcd mallorca.png
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Прэзыдэнт Хаймэ Клядэра
Галоўны трэнэр Хаакін Капарас
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Мальлёрка (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з выспы Мальлёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году й цяпер гуляе ў вышэйшым гішпанскім дывізіёне ― Ля Лізе. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

«Мальлёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальлёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэа Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальлёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова разьлічана на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады.

Дасягненьні [рэдагаваць]

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 1 красавіка 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуан Калятаюд 1979
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Элан Гатан 1984
3 Сьцяг Бразыліі ПА Жуан Віктор 1988
4 Сьцяг Бразыліі Аб Андэрсан Кансэйсан 1989
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Томас Піна 1987
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Антоніё Лёпэс 1981
7 Сьцяг Францыі ПА Мішэль Пэрэйра 1987
8 Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Нап Эміліё Нсуэ 1989
9 Сьцяг Мэксыкі ПА Джавані дос Сантас 1989
10 Сьцяг Ізраілю Нап Тамэр Гэмэд 1987
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Маркес 1986
12 Сьцяг Аргентыны ПА Фэрнанда Тысонэ 1986
13 Сьцяг Ізраілю Бр Дуду Ават 1977
14 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдра Жэрамэл (ар. «Кёльн») 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Партугаліі Аб Жазэ Нунэш (капітан) 1977
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэдра Бігас 1990
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Віктор Касадэсус 1985
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Люіс Марці (віцэ-капітан) 1975
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Антоніё Люна (ар. «Сэвільля») 1991
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Аляхандра Альфара 1986
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Хавіер Арысмэндзі 1984
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Кевін Гарсія 1989
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Андрэў Фонтас (ар. «Барсэлёна») 1989
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Рубэн Міньнё 1989
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Шыма Навара 1990
30 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Хімэнэс 1991
33 Сьцяг Гішпаніі Нап Абдон Пратс 1992

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Мальлёрка Пальмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў