Мальмё
| Мальмё | |||||
|
|||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
280 415 3 907,68 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°35′ пн. ш. 13°2′ у. д. / 55.583° пн. ш. 13.033° у. д.Каардынаты: 55°35′ пн. ш. 13°2′ у. д. / 55.583° пн. ш. 13.033° у. д. | ||||
|
Мальмё на мапе Швэцыі
Мальмё
|
|||||
| www.malmo.se | |||||
Мальмё (па-швэдзку: Malmö) — трэці паводлевелічыні горад Швэцыі), разьмешчаны на скрайнім поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар лэну Сконэ і найбуйнейшы горад аднайменнага ляндзкапу, а таксама цэнтар камуны Мальмё.
Насельніцтва — 280 415 чалавек (31 сьнежня 2010), прычым доля замежнікаў складае 39,41% (найвышэшы паказьнік сярод гарадоў Швэцыі).
Гісторыя [рэдагаваць]
У XII стагодзьдзі на месцы сучаснага Мальмё існавала вёска (у той час гэтыя землі належылі Даніі). У XIII стагодзьдзі на беразе праліву Эрэсунд быў закладзены горад, які атрымаў назву гэтай вёскі. У XIV стагодзьдзі Мальмё паступова становіцца больш значным за суседні Люнд горадам. У 1658 годзе, у выніку дацка-швэдзкай вайны, Мальмё, як і ўвесь Сконэ, адыходзіць да Швэцыі. У другой палове XIX стагодзьдзя горад індустрыялізуецца і пачынае хутка расьці, і ўжо на пачатку XX стагодзьдзя становіцца трэцім паводле велічыні горадам Швэцыі. З 70-х да сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя Мальмё перажывае некалькі крызісаў, аднак у сувязі з будаўніцтвам Эрэсундзкага мосту, які аб’яднаў горад са сталіцай Даніі Капэнгагенам, зьявілася шмат новых працоўных месцаў, і становішча стала апошнім часам паляпшацца.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Царква Санкт-Пэтры (Сьв. Пятра, XIV ст.)
- Фартэцыя Мальмёхус (1520-я гады)
- Ратуша (1546 г.) на Вялікім пляцы (Stortorget)
- Малы пляц (Lilla torget, 1590-я гады) — са шматлікімі рэстранчыкамі й кавярнямі.
- Царква Санкт-Каролы (1880-я гады)
- Аптэка Ільва (1890-я гады)
- Эрэсундзкі мост (1995—2000 гады)
- Turning Torso (2001—2005 гады) — найвышэйшы будынак у Швэцыі (наведваньне для турыстаў немагчыма, бо зьяўляецца жылым).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мальмё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў