Мальта (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 35°53′ пн. ш. 14°27′ у. д. / 35.883° пн. ш. 14.45° у. д. / 35.883; 14.45 Ма́льта — найбуйнейшы з 3 астравоў, што складаюць Мальтыйскі архіпэляг і Рэспубліку Мальту. Мальта знаходзіцца ў цэнтры Міжземнага мора роўна да поўдня ад Італіі і да поўначы ад Лібіі. Плошча — 246 км². Найвысокая кропка архіпэляга, тым ня менш, знаходзіцца на востраве Гоза, гэта гара Та Дбыегі вышынёй 253 м. Для ляндшафту характэрныя спадзістыя груды і тэрасавыя палі.

Вялікая частка паверхні - вапняковыя плято. На поўначы берагі стромкія, абрывістыя, на паўднёвым спадзістыя. Клімат міжземнаморскі (жаркае сухое лета і цёплая дажджлівая зіма з вятрамі). Сярэдняя тэмпэратура лютага 12 °С, жніўня 25 °С, ападкаў каля 530 мм у год. Недахоп прэснай вады (сталых рэк няма, ападкі сыходзяць у карставыя пустэчы), ваду прывозяць з Сыцыліі і апрасьняюць. З мора астравы здаюцца аголенымі. Сустракаюцца групы хвой, піній і цьвёрдалістных дубоў, але пераважаюць ксэрафітныя хмызьнякі; жывыя загарадзі з кактусаў і апунцыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]