Мальтыйскі крыж
Мальтыйскі крыж, таксама крыж Амальфі[1] — ідэнтыфікаваны як сымбаль ордэну хрысьціянскіх вояў, вядомых як Ордэн гаспітальераў або Мальтыйскія рыцары, з-за чаго пазьней атрымаў повязь зь міжземнаморскай выспай Мальта і зрабіўся адным зь дзяржаўных сымбаляў Мальты. Мальтыйскі крыж быў адбіты на дзьвюх мілях у старой валюце Мальты, а ў цяперашні час б’ецца на рэвэрсе манэтаў наміналам адзін і два эўра, уведзеных у абарачэньне ў студзені 2008 году.
Першая выява сымбалю, цяпер вядомага як «мальтыйскі крыж», сустракаецца на мядзяных манэтах наміналам 2 і 4 Tari, датаванымі 1567 годам.
Ягоны дызайн заснаваны на крыжах, якія выкарыстоўваліся з часоў першага крыжовага паходу. Ён таксама ёсьць сучасным сымбалем Амальфі, колішняе маленькае італьянскае рэспублікі XI стагодзьдзя.
Зьмест |
Сымболіка [рэдагаваць]
Ордэн Сьвятога Яна павучае, што восем канцоў крыжу рэпрэзэнтуюць восем запаветаў, выкладзеных Хрыстом у Нагорнай пропаведзі. На іх падставе галоўная абслуговая арганізацыя ордэна, шпіталь ордэна Сьвятога Яна, сфармавала сэкулярнае тлумачэньне, якім мусіць быць той чалавек, хто аказвае першую дапамогу[2]:
- Уважлівым
- Тактоўным
- Вынаходлівым
- Кемлівым
- Шчырым
- Праніклівым
- Настойлівым
- Спачувальным
Выкарыстаньне [рэдагаваць]
Авіяцыя [рэдагаваць]
Мальтанскі крыж прымяняецца для ідэнтыфікацыі кантрольнага пункту канцавога этапу заходу на пасадку пры пасадцы па прыборах.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ http://www.crwflags.com/fotw/flags/smom%29.html
- ^ The St. John Cross(анг.) (pdf). St. John Ambulance Service. Праверана 18 жніўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мальтыйскі крыж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гісторыя мальтыйскага крыжу
- Гісторыя крыжу пажарнікаў
- Просты спосаб намаляваць мальтыйскі крыж
- Ордэн Сьвятога Джона
| Гэта — накід артыкула аб дзяржаўных сымбалях. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |