Маляга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маляга
гішп. Málaga
Маляга
Герб Малягі Сьцяг Малягі
Дата заснаваньня: 1834
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Андалюзія
Правінцыя: Маляга
Кіраўнік: Франсіска дэ ля Торэ Прадас[d]
Плошча: 395 км²
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 568 507 чал.
шчыльнасьць: 1439,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 95
Паштовы індэкс: 29001–29018
Нумарны знак: MA
Геаграфічныя каардынаты: 36°43′0″ пн. ш. 4°25′0″ з. д. / 36.71667° пн. ш. 4.41667° з. д. / 36.71667; -4.41667Каардынаты: 36°43′0″ пн. ш. 4°25′0″ з. д. / 36.71667° пн. ш. 4.41667° з. д. / 36.71667; -4.41667
Маляга на мапе Гішпаніі
Маляга
Маляга
Маляга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.malaga.eu/

Маляга (па-гішпанску: Málaga) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Маляга, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Маючы на 2010 год насельніцтва ў памеры 568 507 чалавек, Маляга зьяўляецца другім паводле велічыньні горадам у Андалюзіі й шостым паводле гэтага паказчыку ў краіне. Самы паўднёвы буйны горад у Эўропе, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Коста-дэль-Соль ля Міжземнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Гібральтарскага праліву і каля 130 км на поўнач ад Афрыкі.

Горад зьяўляецца важным культурным цэнтрам і мае досыць багатую мастацкую спадчыну. Сусьветна вядомы мастак і скульптар Паблё Пікаса й актор Антоніё Бандэрас нарадзіліся ў Малязе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маляга была заснавана фінікійцамі ў VIII стагодзьдзі да н. э. пад назвай Маляка. У пэрыяд рымскага панаваньня з 206 году да н. э. горад зьяўляўся важным портам, маючы назоў Флявія Малясытана. У 402 годзе Маляга была заваяваная вэстготамі. У 711 годзе Маляга апынулася пад кантролем арабаў, якія ўварваліся на паўвостраў з Паўночнай Афрыкі. Пры арабскім панаваньні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З XI стагодзьдзя места было цэнтар эмірату. 19 жніўня 1487 году Маляга была адваяваная кастыльскімі войскамі й далучана да Кастыліі. У 1501 і ў 1568—1570 гады Маляга была адным з цэнтраў паўстаньняў марыскаў.

Падчас Гішпанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў, у ліпені 1873 году, у Малязе адбывалася кантанальнае паўстаньне бакуністаў. Падчас Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Маляга была базай рэспубліканскага флёту да захопу ў лютым 1937 году войскамі Франка пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малягі — мастак і скульптар Паблё Пікаса, у гонар якога названы аэрапорт, і актор кіно Антоніё Бандэрас.

У 1960-х гадох, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Маляга перажывала эканамічны бум, зьвязаны з рэзкім павелічэньнем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было немцаў і ангельцаў. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным гішпанскі курорт Коста-дэль-Соль і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасьці й самога гораду. Акрамя таго, росквіт Малягі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія забясьпечвалі наяўнасьць дастатковай колькасьці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сфэрах.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малягасховішча мультымэдыйных матэрыялаў