Малякалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адзін з аб’ектаў, якія вывучае малякалёгія — прадстаўнік наземных бруханогіх малюскаў Helix pomatia L.
Галіна заалёгіі

Малякалёгія

Animal diversity October 2007.jpg

Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына

Малякалёгія — разьдзел заалёгіі, які прысьвечаны вывучэньню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэцкага слова malakion — малюск. Вучоных, якія вывучаюць малюскаў, называюць маляколягамі. Малякалёгія разглядае пытаньні сыстэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялёгіі і экалёгіі малюскаў і інш. Адзін з разьдзелаў — канхалёгія (канхіялёгія) — прысьвечаны дасьледаваньню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малякалёгія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжаньня іх значнасьці ў дзейнасьці чалавека: у мэдыцыне і вэтэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасьці. Палеамалякалягічныя дасьледваньні зьвязаны з дасьледваньнем былых малякафаўн і маюць важнае значэньне ў храналізацыі геалягічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасьці ракавін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1794 годзе было складзена першае падрабязнае навуковае апісаньне малюскаў, вядомых на той час. У 1868 годзе было створана Нямецкае малякалягічнае таварыства. З 1962 году існуе міжнароднае аб’яднаньне маляколягаў сьвету Unitas Malacologica (да 1977 было эўрапейскім і называлася Unitas Malacologica Europaea) [1], якое праводзіць міжнародныя кангрэсы.

Нацыянальныя таварыствы маляколягаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ЗША — у краіне некалькі таварыстваў і клюбаў:
    • American Malacological Society (заснавана ў 1931 годзе) [14];
    • Conchologists of America [15];
    • Oregon Society of Chonchology (заснавана ў 1965 годзе) [16]
    • The Boston Malacological Club ('Mal' Club; заснавана 14 сакавіка 1910 года; Бостан) [17].
    • The Pacific Conchological Club (Natural History Museum of Los Angeles County, Лос-Анджэлес) — была арганізавана ў 2003 года ў выніку зьліцьця двух найстарэйшых ў Амэрыке клюбаў маляколягаў: the Pacific Shell Club (заснавана ў 1945 годзе) і the Conchological Club of Southern California (заснавана ў 1902 годзе як The Tuesday Shell Club). [18]
    • The Philadelphia Shell Club (заснавана ў 1955 годзе) [19]

Кангрэсы і сымпозыюмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 17th International Congress of Unitas Malacologica (UM), World Congress of Malacology — Phuket, Тайлянд, 18-24 ліпеня 2010. [21]
  • 16th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Antwerp, Бэльгія, 2007. [22]
  • 15th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Perth, Аўстралія, 2004. [23]
  • 14th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Vienna, Аўстрыя, 2001. [24]
  • 13th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Washington, D.C., ЗША, 1998. Труды pdf 18MB. Фармальна ён стаў 1-м міжнародным кангрэсам («World» Congress of Malacology) у выніку сумеснай працы 64-га штогадовай рады American Malacological Union (AMU), 31-га штогадовай рады Western Society of Malacologists (USA) і першага за межамі Эўропы Кангрэса Unitas Malacologica.
  • 1-ы Кангрэс Unitas Malacologica, Лёндан, Вялікабрытанія, 17—21 верасьня 1962. [25]
  • 7th International Conference on Molluscan Shellfish Safety — Nantes, Францыя, 14—19 чэрвеня 2009. [26]

Эўрапейскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 5th Congress of the European Malacological Societies, 2008
  • 6th Congress of the European Malacological Societies (CEMS) — Vitoria-Gasteiz, Гішпанія, 18-22 ліпеня 2011 [27][1]

Часопісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • D. Heppel, «The long dawn of Malacology: a brief history of malacology from prehistory to the year 1800.» Archives of Natural History 22 (3): 301—319 (October 1995).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]