Маліна
| Маліна | |
Маліна звычайная, ці чырвоная |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Разанавыя |
| Род | Рубус |
| Від | Маліна |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rubus | |
Маліна, Маліны[1] (па-лацінску: Rubus) — род расьлін сямейства ружавых.
Зьмест |
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
На Беларусі сустракаецца 6 відаў:[2]
-
- Маліна звычайная, ці чырвоная (Rubus idaeus)
- Ажына (Rubus caesius)
- Касьцяніцы (Rubus saxatilis)
- Куманіка (Rubus nessensis)
- Марошка (Rubus chamaemorus)
- Маліна пахучая (Rubus odoratus) — вырошчваецца зрэдку
Каштоўныя ягады. Добрыя меданосы.[2]
Вонкавае апісаньне [рэдагаваць]
Маліна звычайная (чырвоная) расьце ў сырых лясах, хмызьняках, вырошчваюцца яе культурныя сарты.
Паўкуст вышынёй 1—3 мэтры з 1-гадовымі зялёнымі й 2-гадовымі адраўнелымі парасткамі. Плады чырвоныя, радзей жоўтыя, салодкія, духмяныя, высьпяваюць ў ліпені-верасьні. Разводзяцца атожылкамі прыдаткавых каранёў і каранёвымі чаранкамі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня — 8—10 гадоў. Вырошчваюць на роўных, ці пакатых участках, ахаваных ад халодных вятроў, схілах з урадлівай, з дастаткова вільготнай глебай.[2]
Апісаньне ягадаў [рэдагаваць]
Плады маліны звычайнай маюць:[2]
Выкарыстоўваюцца як сьвежыя, так і сушаныя, на кандытэрскія вырабы, у мэдыцыне.[2]
Раянаваныя сарты [рэдагаваць]
Вылучаюць наступныя асноўныя сарты:[2]
-
- Гэрбэрт
- Барнаўльская
- Новакітаеўская
- Ньюбург
- Узнагарода
- у прысядзібных садах і гаспадарках вырошчаваюць таксама:[2]
-
-
- Латам
- Навіна Кузьміна і інш.
-
Асноўныя шкоднікі й хваробы расьліны [рэдагаваць]
Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць:[2]
-
- малінавыя жукі
- даўганосік малінава-сунічны
- галіца малінавая сьцябловая
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць:[2]
-
- антракноз
- шэрая гніль
- хлароз
- мазаіка
- пурпуровая плямістасьць
- вірусныя хваробы й інш.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Маліны — распаўсюджаны рэгіянальны варыянт назвы (паводле Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2 [1]).
- ^ а б в г д е ё ж з А. Р. Валузнёў. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 285
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Маліна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў