Мамэрт Станкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Мамэрт Станкевіч

Мамэрт Станкевіч (па-польску: Mamert Stankiewicz; 22 студзеня 1889, Мітава — 26 лістапада 1939) — афіцэр расейскай і польскай ваеннай марынаркі, публіцыст.

Скончыў Марскі кадэцкі корпус ў Санкт-Пецярбургу і служыў ў расейскай марынарцы. Удзельнічаў ў Першай сусьветнай вайне. Сядзеў ў вязьніцы Чэка. З 1921 году ў Польшчы, дзе яму было прысвоена званьне камандара-падпаручніка. Выкладаў ў школах у Тчэве і Торуні. З пачатку 1930-х гадаў быў капітанам трансатлянтычных караблёў: Пуласкі, Палёнія і Пілсудзкі. Карабель Пілсудзкі быў пабудаваны ў 1935 годзе ў Італіі пад наглядам Станкевіча[1].

Загінуў на караблі Пілсудзкі, які затануў каля ангельскіх берагоў. Пакінуў пасьля сябе ўспаміны «3 царскага флота да польскага» (апублікавана ў Гдыні ў 1995 годзе)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Удзел ураджэнцаў Міёрскага раёна ў баявых дзеяннях на заходніх франтах Другой Сусветнай вайны // Победа - одна на всех : материалы междунар. науч.-практ. конференции, Витебск, 24 апреля 2014 г.. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — С. 140.
  2. ^ Павет. — 2005. — № 1 (38). — С. 8.