Манаполія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Манаполія (па-грэцку: μονο (mono) — «адзін» і па-грэцку: πωλέω (poleo) — «прадаваць») — выключнае (так званае «манапольнае») права ў якой-небудзь сфэры дзейнасьці дзяржавы або арганізацыі. У эканоміцы манаполія зьявілася, калі манархі даравалі вызначанаму купцу (рамесьніку, цэху) прывілей на вытворчасьць або гандаль вызначаным таварам. Фірма, якая працуе ва ўмовах манаполіі, кантралюе рынак (галіну) цалкам або ў значнай ступені.
Антыманапольнае заканадаўства шматлікіх краінаў разглядае кантраляваньне адной фірмай 30-70% рынку як манапольнае становішча й ўводзіць розныя санкцыі: рэгуляваньне коштаў, прымусовы падзел фірмы й г.д.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Літаратура[рэдагаваць]
- Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч. 1: Уводзіны. Мікраэканоміка. / Мн.: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. ISBN 985-6022-14-2
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |