Манастыршчанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Манастыршчанскі раён
Монастырщинский район
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Манастыршчына
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 12 468
Плошча 1513,75 км²
Месцазнаходжаньне Манастыршчанскага раёну
Манастыршчанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48148
Код аўтам. нумароў 67

Манасты́ршчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Манастыршчына.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1513,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Красьнянскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хіславіцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца на Смаленска-Красьнянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёну ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.

На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэньнях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэчак — абалонавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1929 паўстаў Манастыршчанскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва — 12 468 чал., у тым ліку сельскага 8 236 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

  1. Манастыршчанскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Барсукоўскае сельскае паселішча
  2. Гогалеўскае сельскае паселішча
  3. Дабрасельскае сельскае паселішча
  4. Любавіцкае сельскае паселішча
  5. Новаміхайлаўскае сельскае паселішча
  6. Слабадзкое сельскае паселішча
  7. Татарскае сельскае паселішча

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Мягновічы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]