Манастыр (суполка)
Манастыр (грэц. μοναστήριον «кельля пустэльніка») — рэлігійная суполка манахаў і манашак, а таксама комплекс будынкаў, які ёй належыць.
У Старажытным Егіпце манастыры існавалі зь сярэдзіны 1 тыс. да н.э., у Індыі — з 2-1 тыс. да н.э. Першы хрысьціянскі манастыр быў заснаваны эгіпэцкім манахам Пахоміем Вялікім (к.292-к.346) на выспе на рацэ Ніл.
Манастыры ў ВКЛ (перадусім каталіцкія) ўзніклі неўзабаве пасьля хрышчэньня Літвы (1387) і былі тады нешматлікімі. Крыніцы даюць пра іх часам супярэчлівыя зьвесткі. Найболей старажытныя: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусьцінцаў у Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), Брэсце й Горадні (заснаваны Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Горадне й Полацку (1498). Большасьць іх заснаваная ў перыяд Контррэфармацыі, іх фундатарамі былі каралі Рэчы Паспалітай, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і іншыя), шляхта.
Каталіцкі манастыр мае назву кляштар, будыйскі — вігара.
Спасылкі [рэдагаваць]
Манастыр (суполка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |