Мангольская імпэрыя
Залатая Арда
Чатагайскі ўлус
Дзяржава Хулагуідаў
Імпэрыя Юань
Мангольская імпэрыя (стараманг. Yeke Mongγol ulus — Вялікая дзяржава манголаў, манг. Их Монгол улс, Монголын эзэнт гүрэн) — дзяржава, заснаваная Чынгісханам у 1206, уключала ў сябе самую вялікую ў сусьветнай гісторыі сумежную тэрыторыю ад Дуная да Японскага мора і ад Ноўгарада да Камбоджы (каля 33 млн км²)
У пэрыяд роськвіту ахоплівала абшырныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі, Паўднёвай Сыбіры, Усходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу, Кітаю і Тыбэту. У другой палове 13 стагодзьдзя пачаўся распад імпэрыі на ўлусы, на чале якіх стаялі чынгізіды. Буйнейшымі асклепкамі Вялікай Манголіі сталі Імпэрыя Юань, Залатая Арда, Дзяржава Ільханаў і Чагатайскі ўлус. Сталіцай дзяржавы першапачаткова быў горад Каракарум, у 1264 сталіца перанесена ў Ханбалык.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мангольская імпэрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў