Манголія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Монгол улс
Сьцяг Манголіі Герб Манголіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Манголіі
Афіцыйная мова мангольская
Сталіца Улан Батар
Найбуйнейшы горад Улан Батар
Урад парлямэнцкая дэмакратыя
Намбарын Энкхбаяр
 Санжыйн Баяр
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
19-е месца ў сьвеце
1 654 116 км²
0,6
Насельніцтва
 - Агульнае (сьнежань 2006)
 - Шчыльнасьць
139-е месца ў сьвеце
2 407 500
1,7/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
147 месца ў сьвеце
5,56 млрд.$
2 175 $
Валюта Тугрык (MNT)
Часавы пас
 - улетку
UTS (UTC+7)
+8
Незалежнасьць
-
29 сьнежня 1911
Дзяржаўны гімн «Bügd Nairamdakh Mongol»
Аўтамабільны знак MGL
Дамэн верхняга ўзроўню .mn
Тэлефонны код +976
Mg-map.png

Манго́лія — краіна, разьмешчаная на Далёкім усходзе, мяжуе з Кітаем і Расеяй, самая вялікая краіна ў сьвеце, якая ня мае выхаду да мора.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Краіна падзяляецца на 21 аймак і асобную адмінстрацыйную адзінку Улан Батар:

[рэдагаваць] Геаграфія

Большасьць паверхні краіны займае плато вышынёй 900—1500 мэтраў над узроўнем мора. Над гэтым плято ўзвышаецца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі зь іх — Мангольскі Алтай, які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.

Уздоўж мяжы з Расеяй, на паўночным захадзе краіны, разьмешчана некалькі хрыбтоў, якія не ўтвараюць адзінага масіву: Хан Хухэй, Улан Тайга, Усходні Саян, на паўночным усходзе горны масіў Хэнтэй, у цэнтральнай частцы Манголіі — масіў Хангай, які дзеліцца на некалькі асобных хрыбтоў.

На ўсход і поўдзень ад сталіцы, у бок мяжы з Кітаем вышыня Мангольскага плято паступова зьніжаецца, і яно пераходзіць у раўніны — плоскія і роўныя на ўсходзе, пагорыстыя на поўдні. Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустэльня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэтая пустэльня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.

Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасьць зь іх адносіцца да вадастокаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны — Селенга, Керулен, Анон, Халхін Гол, Кабдо. Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна ня маюць, а ўпадаюць ў мясцовыя азёры.

У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасьць часовых, што ўтвараюцца ў пэрыяд дажджоў. У старажытнасьці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры — гэта тое, што ад іх засталося. Самыя валікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны — Убсу-Нур, Хара-Ус-Нур, Хіргіс-Нур, іх глыбіня не перавышае некалькіх мэтраў. На ўсходзе краіны ёсьць азёры Буй-Нур і Хух-Нур. У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 мэтраў).

[рэдагаваць] Клімат

Клімат краіны рэзка кантынэнтальны зь вельмі халоднымі зімамі і сухімі сьпякотнымі летамі. У сталіцы, Улан Батары, разьмешчанай паміж горнымі масівамі і пустэльнямі, тэмпэратура вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад — адна з самых халодных сталіцаў сьвету.

Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250—510 мм, ва Ўлан Батары 230—250 мм, у пустэльні Гобі яшчэ меней.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асновай мангольскай эканомікі зьяўляюцца: жывёлагадоўля, здабыча бурага вуглю, медзі, золата, малібдэну і фасфатаў. Пасьля шматгадовага савецкага інтэрвэнцыяналізму працэс пераходу эканомікі да капіталізму сутыкаецца з шматлікімі цяжкасьцямі. Эканоміка вельмі цэнтралізаваная, існуе каля 10 000 прыватных прадпрыемстваў, але іх дзейнасьць абмяжоўваецца Улан Батарам. Па-за межамі сталіцы, большасьць жыхароў займаецца гадоўляй коней, кароваў, вярблюдаў, козаў, авечак і г. д. Краіна мае вельмі нізкі СУП, і акрамя гэтага мае праблемы з выплатай дзяржаўная запазычанасьць Расеі (11 млрд даляраў). У 1997 годзе Манголія далучылася да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

85% насельніцтва — манголы, у асноўным халха-манголы (у тым ліку групы элжгін і дарыганга), а так сама хатагойт-манголы, дархаты, сартулы, зун-узумчыны (1 700 чал), уранхайцы (25,2 тыс. чалавек), хатоны, бураты (70 000), шынэ-баргуты (каля 1 000), захчыны (29,8 тыс. чалавек), таргуты, баяты (50,8 тыс. чалавек), хашуты, мянгаты, алёты, харачыны, чахары, тумэты, 7% казахі і кіргізы, 4,6; дурбэты (заходне-мангольскае племя), 3,4% — іншыя этнічныя групы. Каля 5 млн манголаў жывуць па-за межамі Манголіі (у тым ліку 4,8 млн у Кітаі).

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
На іншых мовах