Манпэлье
| Манпэлье | |||||
| Montpellier | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 985 | ||||
| Рэгіён: | Лянгедок-Русыён | ||||
| Дэпартамэнт: | Эро | ||||
| Плошча: | 56,88 км² | ||||
| Насельніцтва: | 251 634 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°36′43″ пн. ш. 3°52′28″ у. д. / 43.61194° пн. ш. 3.87444° у. д.Каардынаты: 43°36′43″ пн. ш. 3°52′28″ у. д. / 43.61194° пн. ш. 3.87444° у. д. | ||||
|
Манпэлье на мапе Францыі
Манпэлье
|
|||||
| http://www.montpellier.fr | |||||
Манпэлье (па-француску: Montpellier, па-аксытанску: Montpelhièr) — адзін з найбуйнейшых гарадоў Францыі, восьмі па памеру ўва ўсёй краіне, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Эро й рэгіёна Лянгедок-Русыён. Разьмешчаны ў даліне ракі Лез у 10 кілямэтрах ад узьбярэжжа Міжземнага мора.
Гісторыя[рэдагаваць]
Манпэлье вядомы з X стагодзьдзя як месца гандлю прыправамі. Першапачаткова знаходзіўся ў цені прыморскага горада Маглёна, які пакутаваў ад рэгулярных набегаў марскіх разбойнікаў. У 1141 годзе граф Тулюскі выбудаваў тут замак і надзяліў Манпэлье гарадзкімі прывілеямі. Насельніцтва горада было шматнацыянальным, вялікую ролю ў гандлі гуляла мясцовая габрэйская абшчына. У канцы XII стагодзьдзя ў Манпэлье прыязджалі вучыцца мэдыцыне, ў 1220 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт Манпэлье, узаконены папскай булай ад 1289 году.
У 1213 годзе дачка апошняга з кіраўнікоў мясцовай дынастыі, Марыя з Манпэлье, абралася шлюбам з Арагонскім каралём Пэдра II. Іхныя нашчадкі валодалі Манпэлье да 1349 году, калі кароль Хаймэ II прадаў яго францускім манархам. У часы Жака Кёра горад стаў найбуйнейшым камэрцыйным цэнтрам на поўдні Францускага каралеўства й заставаўся такім да ўзвышэньня Марсэлю. У 1536 годзе ў Манпэлье з Маглёна была перанесена эпіскапская катэдра.
З пачаткам Рэфармацыі насельніцтва Манпэлье пачало пераходзіць у кальвінізм. У 1622 годзе Людовік XIII аблажыў ў горадзе гугенотаў на чале з Анры дэ Раганам. У 1624—1627 гады па загадзе кардынала Рышэльё ў Манпэлье была пабудавана каралеўская крэпасьць. Людовік XIV зрабіў Манпэлье цэнтрам правінцыі Ніжні Лянгедок. На месцы сярэднявечных сьценаў былі пракладзеныя бульвары й элегантны аквэдук. З сярэднявечных умацаваньняў ацалелі толькі вежы. Гатычны сабор XIV стагодзьдзя быў перабудаваны.
Выбітнасьці[рэдагаваць]
Акрамя саборнай царквы сьвятога Пятра, цікавасьць для турыстаў прадстаўляюць найстарэйшы ў Францыі батанічны сад 1593 году й музей Фабры з найбагатай калекцыяй працаў францускіх мастакоў, у тым ліку імпрэсіяністаў. Штогод у Манпэлье праходзіць міжнародны вінаробчы кірмаш.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Манпэлье — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |