Манровія
| Манровія | |
| Першыя згадкі: | 1822 |
| Насельніцтва: | 570 971 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+0 UTC+0 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 6°19′ пн. ш. 10°48′ з. д. / 6.317° пн. ш. 10.8° з. д.Каардынаты: 6°19′ пн. ш. 10°48′ з. д. / 6.317° пн. ш. 10.8° з. д. |
|
Манровія на мапе Лібэрыі
Манровія
|
|
Манро́вія (па-ангельску: Monrovia) — сталіца і самы вялікі горад Лібэрыі. Знаходзіцца ў вусьці ракі Сэнт-Пол. Насельніцтва налічвае 572 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1822 годзе Амэрыканскім Каляніяльным таварыствам пад назвай Крыстаполіс, якое пасяліла тут вызваленых рабоў з ЗША і Карыбскіх выспаў. У 1924 годзе горад быў названы ў гонар аднаго з амэрыканскіх прэзыдэнтаў — Джэймса Манро. Да канца ХІХ стагодзьдзя сюды перасяляліся вызваленыя рабы (у асноўным з ЗША). У 1847 годзе Манровія стала сталіцай незалежнай Лібэрыі.
У 90-х гадах ХХ стагодзьдзя ў Лібэрыі выбухнула грамадзянская вайна, якая нанесла значныя старты гораду.
У наш час Манровія зьяўляецца адміністрацыйным, гандлёвым і фінансавым цэнтрам Лібэрыі. Горад, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна стаў буйным міжнародным портам. Асноўная частка партовай інфраструктуры была пабудаваная амэрыканцамі пад час Другой сусьветнай вайны. Праз порт зь Лібэрыі вывозяцца ў асноўным латэкс і жалезная руда. На тэрыторыі порта ёсьць цэмэнтны і нафтаперапрацоўчы заводы. Існуюць і буйныя суднарамонтныя прадпрыемствы. Маюцца два міжнародныя аэрапорты.
У Манровіі знаходзяцца асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Лібэрыі: Унівэрсытэт Лібэрыі і Катынгтонскі каледж.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Манровія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў