Манрэальскі мэтрапалітэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Манрэальскі мэтрапалітэн — сыстэма гарадзкога транспарту ў Манрэалі. Другі па памерах і загружанасьці мэтрапалітэн у Канадзе пасьля мэтрапалітэну Таронта. З моманту свайго адкрыцьця ў 1966 годзе па 2006 год манрэальскі мэтрапалітэн перавёз больш за 6 мільярдаў пасажыраў. Таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце цалкам падземным мэтрапалітэнам.
Манрэальскі мэтрапалітэн першы і адзін зь нямногіх у сьвеце ў якім выкарыстоўваюцца цягнікі на шыннай хадзе, сумешчанай з традыцыйнай рэйкавай. Шырыня каляіны — 1435 мм.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Манрэальскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |