Манстэрскі дыялект ірляндзкай мовы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Манстэрскі дыялект ірляндзкай мовы (па-ірляндзку: Gaeilge na Mumhan) — група дыялектаў ірляндзкай мовы. Гэтымі дыялектамі гавораць пераважна ў ґялтахтах Кэрры (па-ірляндзку: Contae Chiarraí), Рынґ (па-ірляндзку: An Rinn) каля Данґарвана (па-ірляндзку: Dún Garbháin) ў Ватэрфордзе (па-ірляндзку: Contae Phort Láirge) і Мускэры (па-ірляндзку: Múscraí), таксама на выспе «Чыстага Мысу» (па-ірляндзку: Oileán Chléire) ў заходняй частцы графства Корк (Contae Chorcaí). Найважнейшы падзел унутры дыялекта — розьніца паміж гаворкай графства Ватэрфорд і ўсімі астатнімі.