Мануіл I Мэгас Комнін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мануіл I Мэгас Комнін (1218-1263) - 4-ы імпэратар трапэзундскі (12381263), другі сын заснавальніка дынастыі Вялікіх Камніноў імпэратара Аляксея I. Пасьля 1244 Мануіл I стаў васалам мангольскага вялікага хана Угедэя, які ў тым годзе разграміў войскі Іканійскага султанату й яго хаўрусьнікаў, у т.л. і трапэзундцаў. Вядома, што Мануіл I пабудаваў царкву і манастыр сьв. Сафіі паблізу Трапэзунду, а таксама дамогся ў канстантынопальскага патрыярха права пасьвячаць япікапаў для Трапэзундзкае мітраполіі на месцы.