Манчэстэр Юнайтэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд
Manchester United FC.png
Поўная назва Футбольны клюб Манчэстэр Юнайтэд
Мянушкі Чырвоныя д’яблы
Заснаваны 1878, як Newton Heath LYR F.C.
Горад Манчэстэр
Стадыён Олд Трафард
Умяшчальнасьць: 75 957
Прэзыдэнт Джоэл Глэйзэр
Аўрам Глэйзэр
Галоўны трэнэр Алекс Фэргюсан
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2010—2011 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры

«Манчэстэр Юнайтэд» (па-ангельску: Manchester United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. 19-разовы чэмпіён Ангельшчыны, 11-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Трохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1968, 1999, 2008), уладальнік Кубка кубкаў (1991).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Першыя сэзоны (1878—1945)

Клюб быў сфармаваны пад назвай Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway) (скарочана Newton Heath (L&YR)) групай працоўных-чыгуначнікаў Манчэстэру ў 1878 годзе. Затым імя было скарочанае да Newton Heath, а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Ангельшчыны.

Першым зьнятым на кінаплёнку матчам клюбу стала перамога над клюбам «Бэрнлі» 6 сьнежня 1902 году.

У 1902 годзе клюб збанкрутаваўся, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі й зьмяніў імя на Manchester United, памяняўшы і колеры каманды зь зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клюб «Лівэрпуль». Пад новым імем клюб выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 году і кубак Ангельшчыны, перамогшы ў фінале каманду з Брысталю. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клюб пераехаў са старога стадыёна на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Ангельшчыны.

[рэдагаваць] Час Басьбі (1945—1969)

Мэт Басьбі быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, зьяўляючыся мэнэджарам і трэнэрам адначасова. Посьпех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў кубак Ангельшчыны.

Басьбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім векам 22 гады выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступным сэзоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клюбу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з ангельскіх клюбаў прыняў удзел у эўракубках, адразу жа дайшоўшы да паўфіналу.

6 лютага 1958 году каманда патрапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з эўракубкавай гульні, у небе над Мюнхэнам. Трагедыя ўнясла жыцьці васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клюб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сэзоне дайшоў да фіналу кубка Ангельшчыны, саступіўшы ў ім клюбу «Болтан Ўандэрэрз».

У пачатку 60-х гг. Басьбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх знакамітых гульцоў, як Дэніс Лоў і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963, затым у 1965 і 1967 чэмпіянат Ангельшчыны, а ў 1968 годзе, першай з ангельскіх каманд, Кубак Чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі лепшымі ў Эўропе па выніках году: Бобі Чарльтан, Дэніс Лоў і Джордж Бэст. У 1969 году на пасту кіраўніка Басьбі зьмяніў былы гулец і трэнэр каманды Ўілф Макгінэс.

[рэдагаваць] 1969—1986

У канцы 1972 году галоўным трэнэрам стаў Томі Догэрці. Догэрці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з вышэйшага дывізіёну, зрэшты гэтага не атрымалася пазьбегнуць у 1974 годзе. Зь першай спробы каманда вярнулася ў вышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу кубка Ангельшчыны, дзе прайграла «Саўтгэмптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, гэтым разам ёй спадарожнічаў посьпех, і футбольны клюб «Лівэрпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты посьпех і папулярнасьць сярод заўзятараў, Догэрці пакінуў клюб неўзабаве пасьля фіналу, пасьля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізіятэрапэўта.

На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Сэкстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасьць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басьбі і Догэрці. Пасьля шэрагу няўдалых сэзонаў Сэкстан пакінуў клюб у 1981 годзе.

Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу жа паставіў трансфэрны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсонам з клюбу «Ўэст Бромўіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія вядомыя футбалісты як Эспэр Ольсэн, Гордан Страчан, Норман Вайтсайд і Марк Х’юз. Клюб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак Чэмпіёнаў у сэзоне 1985—86. Аднак у чэмпіянаце Ангельшчыне ў той год каманда заняла толькі чацьвертае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сэзоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-Лігі. Пасьля гэтага Аткінсан быў зьняты з паста.

[рэдагаваць] Эпоха Алекса Фэргюсана (1986 — па цяперашні час)

Алекс Фэргюсан зьмяніў Аткінсана на пасту галоўнага трэнэра каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Ангельшчыны. Наступны сэзон (19871988), МЮ скончыў другім, а Браян Маклэйр стаў першым пасьля Джорджа Бэста бамбардзірам клюбу, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце.

Аднак у сэзоне 1989 году каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фэргюсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе кубка Ангельшчыны над «Нотынгэм Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале.

У сэзоне 1990—1991 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале гішпанскую «Барсэлёну». Аднак у наступным годзе каманда выляцела з розыгрышу кубка Ангельшчыны на раньняй стадыі, прайграўшы клюбу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клюб выпусьціў свае акцыі на Лёнданскую біржу.

Прыезд у каманду Эрыка Кантаны ў лістападзе 1992 году аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сэзоне 1992—1993 гадоў «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, упершыню пасьля 1967 году. Акрамя таго, у наступным сэзоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат так і кубак краіны.

У сэзоне 1994—1995 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за зьбіцьцё, нанесеныя заўзятару клюбу «Крыстал Пэлас» Мэцью Сімансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвэртану», каманда засталася без узнагарод. Пасьля гэтага Фэргюсан прадаў частку ключавых гульцоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэвіда Бэкхэма і Пола Скоўлза. Новыя гульцы ўдала ўліліся ў склад і ў сэзоне 1995—1996 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.

У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросьце 30 гадоў. Пачатак наступнага сэзону таксама складалася ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсэналу».

[рэдагаваць] Хэт-трык (1998—1999)

Сэзон 1998—1999 стаў найболей удалым для клюбу — ён выйграў чэмпіянат і кубак Ангельшчыны, а таксама Лігу чэмпіёнаў, стаўшы першым эўрапейскім клюбам, якому пакараўся падобны хэт-трык у адным сэзоне.

[рэдагаваць] Пасьля хэт-трыка (1999 — цяперашні час)

Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на эўрапейскай арэне выступала няўдала. Сэзон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Ангельшчыны. У наступных сэзонах каманда выступала ня так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе.

[рэдагаваць] Угода Малькольма Глэйзэра

13 траўня 2005 году бізнэсмэн Малькольм Глэйзэр атрымаў кантрольны пакет акцыяў у клюбе коштам каля 1,47 мільярду амэрыканскіх даляраў. 16 траўня ён павялічыў сваю дзель да 75 адсоткаў, неабходных для атрыманьня права зьняць акцыі клюбу з гандлю Лёнданскай біржы. Клюб зноў стаў прыватным.

[рэдагаваць] Заўзятары

Пасьля таго, як клюб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненьні клюбу «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля авіякатастрофы ў Мюнхэне ў 1958 годзе ў клюбу значна дадалося заўзятараў.

На мяжы стагодзьдзяў у клюба ёсьць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх:

  • Independent Manchester United Supporters' Association
  • Manchester United Supporters Trust

[рэдагаваць] Актуальны склад

Па стане на 18 студзеня 2012 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Давыд дэ Хеа 1990
3 Сьцяг Францыі Аб Патрыс Эўра 1981
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Філ Джонз 1992
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыё Фэрдынанд (віцэ-капітан) 1978
6 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Джоні Эванз 1988
7 Сьцяг Ангельшчыны Нап Майкл Оўэн 1979
8 Сьцяг Бразыліі ПА Андэрсан 1988
9 Сьцяг Баўгарыі Нап Дзімітар Бербатаў 1981
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ўэйн Руні 1985
11 Сьцяг Валіі ПА Раян Гігз 1973
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крыс Смолінг 1989
13 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Парк Джы-Сун 1981
14 Сьцяг Мэксыкі Нап Хавіер Эрнандэс 1988
15 Сьцяг Сербіі Аб Неманьня Відзіч (капітан) 1981
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Майкл Кэрык 1981
17 Сьцяг Партугаліі ПА Нані 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Ангельшчыны ПА Эшлі Янг 1985
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэні Ўэлбэк 1990
20 Сьцяг Бразыліі Аб Фабіё 1990
21 Сьцяг Бразыліі Аб Рафаэль 1990
22 Сьцяг Ангельшчыны ПА Пол Скоўлз 1974
23 Сьцяг Ангельшчыны ПА Том Клевэрлі 1989
24 Сьцяг Шатляндыі ПА Дэрэн Флэтчэр 1984
25 Сьцяг Эквадора ПА Антоніё Валенсія 1985
29 Сьцяг Польшчы Бр Томаш Кушчак 1982
30 Сьцяг Бэльгіі Аб Рытчы дэ Ляет 1988
34 Сьцяг Даніі Бр Андэрс Ліндэгор 1984
40 Сьцяг Ангельшчыны Бр Бэн Эймас 1990
42 Сьцяг Францыі ПА Поль Пагба
48 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ўіл Кін 1993
50 Сьцяг Ангельшчыны Бр Сэм Джонстан 1993
51 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эзэкіл Фраерз 1992

[рэдагаваць] Вядомыя гульцы

[рэдагаваць] Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць] Трафэі

[рэдагаваць] Іншыя ўзнагароды

  • Лепшая абарона чэмпіянату Ангельшчыны: 16
    • Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (*- некалькі пераможцаў)
  • Каманда году па вэрсіі канала BBC Sports: 2
    • Пераможца ў: 1968, 1999

[рэдагаваць] Рэкорды

[рэдагаваць] Статыстыка ў вышэйшым дывізіёне

«Манчэстэр Юнайтэд» правёў у Прэм’ер-лізе 79 сэзонаў (больш толькі «Эвэртан», «Астан Віла», «Лівэрпул» і «Арсэнал») сканчаючы чэмпіянат на наступных месцах:

1 16 12 2
2 12 13 4
3 6 14 2
4 7 15 2
5 2 16 2
6 2 17 1
7 2 18 3
8 6 19 1
9 3 20 0
10 1 21 2
11 3 22 2

«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з трох клюбаў (нароўні зь «Лівэрпулем» і «Арсэналам»), якія сканчалі чэмпіянат на першым месцы часьцей чым на якім-небудзь іншым.

Папярэднік
Рэал Мадрыд
Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў
1998—1999
Фіналіст: Баварыя
Наступнік
Рэал Мадрыд

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Манчэстэр Юнайтэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах