Маніякальны сындром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Маніякальнай сындром (стар.-грэч. Μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — псыхапаталягічны сындром, які характарызуецца трыядай сымптомаў: падвышаны настрой па тыпу гіпэртыміі, ідэяторнае і псыхічнае узбуджэньне ў выглядзе паскарэньня мысленьня і маўленьня (тахіпсыхія), рухальная ўзрушанасьць.

Для маніякальнага сындрому таксама характэрна, але выяўляецца не заўсёды: узмацненьне інстыктыўнай дзейнасьці (павышэньне апэтыту, сексуальнасьці, узмацьненьне самаахоўных тэндэнцый), падвышаная адвлекаемасьць, пераацэнка ўласнай асобы (дасягае часам вар’яцкіх ідэй велічы). Найбольш часта маніякальны сындром назіраецца ў рамках біпалярнага афэктыўнага разладу.