Мапуту (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Правінцыя на мапе Мазамбіка

Мапуту (па-партугальску: Maputo) — адна з адзінаццаці правінцыяў Мазамбіка, якая месьціцца на поўдні краіны й мае агульную Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Сўазілэндам. Адміністрацыйны цэнтар — Мапуту, які аднак не ўваходзіць у правінцыю, але зьяўляецца асобнай тэрытарыяльнай адзінкай як сталіца краіны. Плошча — 25 756 км², насельніцтва складае 1 233 143 чалавек (на 2007 год).