Мапучы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Мапучы (раней таксама араўканцы) — аўтахтонны народ Паўднёвай Амэрыкі. Тэрыторыя існаваньня мапучы — Чылі і Аргентына. У адрозьненьні ад іншых туземных народаў Паўднёвай Амэрыкі мапучы пасьпяхова супрацьстаялі гішпанскай калянізацыі і давалі рашучы адпор канкістадорам. У складзе мапучы вызначаюцца тры народнасьці: пікунчы, хуільічэс, пехуенчы і пехуелчы; пры гэтым пехуелчы зьяўляюцца самай вялікай народнасьцю ў складзе мапучы.

[рэдагаваць] Гісторыя

Мапучы застаюцца адзіным туземным народам Амэрыкі, які на працягу доўгага часу змог захоўваць сваю незалежнасьць. Тэрыторыі засяленьня мапучы прасьціраюцца ад Рыа Чоапа (Río Choapa) на сярэднім поўдні Чылі да вострава Чылаэ (Chiloé), такім чынам маючы працягласьць з поўначы да поўдня каля 1600 кілямэтраў. Слова «мапучы» паходзіць ад мовы гэтага народа — мапудунгун, у якой «мапу» азначае зямля, а «чы»чалавек. Адсюль вынікае, што мапучы называюць сябе «людзьмі зямлі».

[рэдагаваць] Культура

Мапучы маюць адносна бедную культуру.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мапучысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах