Маратха
| Маратха मराठा साम्राज्य |
||||
|
||||
|
||||
Дзяржава маратхаў у пэрыяд росквіту. |
||||
| Афіцыйная мова | Маратхі | |||
| Сталіца | Райгад, Пуна | |||
| Форма кіраваньня | Манархія | |||
| Гісторыя • Стварэньне дзяржавы • Уваходжаньне ў склад Брытанскай Індыі |
21 красавіка 1674 21 верасьня 1820 |
|||
| Плошча • агульная |
2 800 000 км² км² |
|||
| Насельніцтва • агульнае |
150 000 000 чел. (1700) |
|||
Маратха, альбо Маратхская імпэрыя ці Маратхская канфэдэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штату Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.
Пачынальна зь кіраваньня ўнукаў Шываджы у маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасьць ад пэшвы (першага міністра) аб'яўляюць намесьнікі Бэрара (з цэнтрам у Нагпуре) і Малвы (з цэнтрам у Індауре). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхских княстваў, ці ледзь не найдужэйшым зь якіх становіцца Гваліяр.
У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі зруйнавальную паразу пад Паніпатам ад афганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сытуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярсій раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пэнджаба.
Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. Падчас трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаз Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскае кампаніі.
Маратха — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў