Марат Казей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мара́т Іва́навіч Казе́й (29 кастрычніка 1929 — 11 траўня 1944) — піянэр-герой, сябра партызанскага атраду, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны. Быў узнагароджаны мэдалямі «За отвагу», «За боевые заслуги», ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Пасьмяротна, у 1965 г., атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.

Ажыцьцяўляючы апэрацыю ў варожым тылу, Марат Казей апынуўся ў коле фашысцкіх салдатаў і падарваў сябе й іх гранатай.

Памяць пра героя [рэдагаваць]

У 1959 годзе ў Менску ў Піянэрскім парку, што на скрыжаваньні вуліц Я.Купалы і Куйбышава, ўсталяваны помнік — Марат Казей за некалькі імгненьняў да гібелі. Скульптар — С. І. Селіханаў, архітэктар — В. Волчак.

Мэмарыял у гонар Казея створаны ў яго роднай вёсцы Станькава Койданаўскага раёну. Яго імем названа мясцовая сярэдняя школа, дзе разьмешчаны музэй піянэра.

Пра ўчынак юнага героя расказваюць кнігі Вячаслава Марозава «Марат Казей», «В разведку шел мальчишка», «Им было по четырнадцать» і Станіслава Шушкевіча «Апавяданьні пра Марата Казея».

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]