Мардоўскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
мардоўская галіна
Народнасьць мардоўскія народы
Арэал Усходняя Эўропа
(эўрапейская частка Расеі)
Лінгвістычная клясыфікацыя фіна-волская група
Склад
Колькасьць носьбітаў 431 692 (2010 год)

Мардоўскія мовы — група роднасных моваў у складзе фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і. У сваім складзе зьмяшчае дзьве мовы — макшанскую ды эрзянскую[1]. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моваў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.

Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся праз гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][a]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям’ю. З прычыны адрозьненьняў у фаналёгіі, лексыцы ды граматыцы, эрзянская ды макшанская мова не зьяўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнае камунікацыі між носьбітамі дзьвюх моваў выкарыстоўваецца расейская мова[3].

Разам з гэтым абедзьве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскае мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[4].

Фаналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаналягічныя адрозьненьні паміж абедзьвюма мовамі ўлучаюць у сябе[2]:

  • У макшанскай мове захоўваецца адрозьненьне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зьліліся ў /e/.
  • У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўваньня [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
  • Эрзянскаму постальвэалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
  • Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зрэшты, і за сёньняшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасьць носьбітаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Grenoble, Lenore Language Policy in the Soviet Union. — Springer, 2003. — С. А80. — ISBN 978-1-4020-1298-3
  2. ^ а б Raun, Alo The Uralic languages: Description, history and foreign influences / Sinor, Denis. — BRILL, 1988. — С. А96. — ISBN 978-90-04-07741-6
  3. ^ Minahan, James One Europe, Many Nations. — Greenwood Publishing Group, 2000. — С. А489. — ISBN 978-0-313-30984-7
  4. ^ Wixman, Ronald The Peoples of the USSR. — M.E. Sharpe, 1984. — С. А137. — ISBN 978-0-87332-506-6