Марка Крапіўніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марка Крапіўніцкі

Марка Лукіч Крапіўніцкі (па-ўкраінску: Марко Лукич Кропивницький; 22 траўня 1840, с. Крапіўніцкае, цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградхкай вобл., Украіна — 21 красавіка 1910) — украінскі драматург, актор, рэжысэр; адзін з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатра.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Выступаў як актор-аматар, з 1871 актор-прафэсіянал, валодаў вялікім акторскім тэмпэрамэнтам, вобразнай выразнасьцю. Арганізатар першай прафэсійнай украінскай тэатральнай трупы (1882, разам з М. Старыцкім), якая выступала ў гарадах Расейскай імпэрыі, у тым ліку ў Менску (1890, 1892, 1893, 1899), Гомелі, Бабруйску (1894).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш як 40 драматычных твораў. Сярод іх: драмы «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (1882), «Алеся» (1891), вадэвілі «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882), у якіх адлюстраваў побыт, норавы парэформавай украінскай вёскі, беспрасьветнасьць правінцыяльнай рэчаіснасьці. Пашырыў жанравыя межы ўкраінскай драматургіі, узбагаціў яе моўна-стылістычныя сродкі. Перапрацоўваў і інсцэніраваў творы Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Я. Грабінкі і інш. Пісаў песьні, рамансы, вакальныя дуэты, музыку для спэктакляў. Аўтар мэмуараў.

Повязь зь беларускай культурай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы М. Крапіўніцкага мелі вялікую папулярнасьць на беларускай сцэне ў пач. ХХ ст. Яго п’есы «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага, у 1920-я г. беларускія аматарскія гурткі і прафэсійныя тэатры: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі драматычны гурток у Пецярбургу, трупа У. Галубка, БДТ.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Твори. Т. 1—6. Київ, 1958-60.
  • Драматичні твори. Київ, 1990.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пашыліся ў дурні. СПб., 1910.
  • Па рэвізіі. СПб., 1911.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
  • Киричок П. Марко Кропивницький. Київ, 1985.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марка Крапіўніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў