Марка Ройс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марка Ройс
Марка Ройс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1989
Дортмунд, Нямеччына
Рост 181
Вага 70
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 11
Моладзевыя клюбы
1995—2003
2003—2006
2006—2008
Пост Дортмунд
Барусія Дортмунд
Ройт-Вайс
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2007—2009
2009—2012
2012—
Ройт-Вайс-2
Ройт-Вайс
Барусія Мёнхэнглядбах
Барусія Дортмунд
6 (3)
43 (5)
99 (37)
0 (0)
Нацыянальная зборная
2011— Нямеччына 8 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
5 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
28 чэрвеня 2012.

Марка Ройс (па-нямецку: Marco Reus; нарадзіўся 31 траўня 1989 году, Дортмунд, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Зьмест

Кар’ера [рэдагаваць]

Марка нарадзіўся ў Дортмундзе й таму пачынаў гуляць у клюбах свайго горада. Да 14 гадоў займаўся ў клюбе «Пост Дортмунд», затым перайшоў у галоўную каманду горада — «Барусія». Па дасягненьні 17 гадоў перайшоў у «Ройт-Вайс» з Алену, каб атрымліваць гульнявую практыку. Дзякуючы таму, што «Рот-Вайс» таксама быў зацікаўлены ў гульцу, Марка змог заваяваць месца ў асноўным складзе. Правёўшы шэсьць матчаў за другую каманду й забіваючы ў кожным другім зь іх, атрымаў добрыя водгукі аб сваёй гульні й быў узяты ў асноўную каманду на сталай аснове. 29 верасьня 2007 году дэбютаваў за каманду ў Рэгіянальлізе ў хатнім матчы 12-га тура супраць аднаклюбнікаў з Абэргаўзэна. Матч скончыўся паразай зь лікам 1:3, Марка ж на 66-й хвіліне замяніў Гровэра Гібсана[1]. Усяго ў свой першы сэзон за «Рот-Вайс» згуляў 16 матчаў і забіў 1 мяч, чым дапамог камандзе выйсьці ў Другой Бундэсьлізе.

25 траўня 2009 году падпісаў чатырохгадовы кантракт з мёнхэнглядбахскай «Барусіі»[2]. 9 жніўня 2009 году дэбютаваў у Бундэсьлізе ў гасьцявым матчы першага тура супраць «Бохума», які скончыўся ўнічыю 3:3. На 70-й хвіліне матчу Марка выйшаў на поле, замяніўшы Карыма Матмура[3]. Усяго ў першым сваім сэзоне ў Бундэсьлізе згуляў 33 матчы й забіў 8 мячоў.

4 студзеня 2012 году падпісаў пяцігадовы кантракт з дортмундзкай «Барусіяй», але выступае за яе з наступнага сэзону[4]. За Ройса чэмпіёны Нямеччыны 2011 году заплаілі 17,1 мільёны эўра сваім аднаклюбнікам зь Мёнхэнглядбаха.

Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]

За галоўную зборную Нямеччыны Марка дэбютаваў у 2011 годзе.

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]


Commons-logo.svg  Марка Ройссховішча мультымэдыйных матэрыялаў