Марксізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Маркс

Марксі́зм узьнік у XIX стагодзьдзі разам з умацаваньнем індустрыялізацыі ў Заходняй Эўропе. Спачатку ўяўляў сабою крытыку клясычнай эканамічнай думкі. Карл Маркс (18181883) аналізаваў зьявы, якія датычыліся вытворчасьці, сілаў вытворчасьці, адносінаў у кантэксьце працэсу вытворчасьці, формаў вытворчасьці. Адметны змагар за камунізм — грамадзтва, дзе пануе роўнасьць, дзе не існуюць дзяржавы ды межы, дзе няма капіталізму, дзе кожны дае ў залежнасьці ад таго што мае, а атрымлівае ў залежнасьці ад сваіх патрэб.

Фундамэнтам марксізму зьяўляецца міжклясавая барацьба. Галоўным крытэрам — дзяленьнем на клясы зьяўляецца маёмасьць. Спэкулянт жыве са сваіх зьберажэньняў. Капіталіст — гаспадар апарату вытворчасьці. Пралетар — гаспадар сваёй толькі працоўнай сілы (якую ён прадае капіталісту). Адной маёмасьці не хапае (міжвольныя клясы). Трэба яшчэ каб існавала пачуцьцё належыць той ці іншай клясе (клясы для сябе). Сяляне напрыклад зьяўляюцца міжвольнай клясай таму, што маюць аднолькавы тып маёмасьці (зямля), але не адчуваюць, што належаць адзінай клясе і таму ня могуць згуртавацца, каб адстойваць свае інтарэсы.

Гістарычны матэрыялізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы сваім выдатным ведам філязофіі, сацыялёгіі і гісторыі, Карл Маркс прааналізіраваў капіталізм з гістарычнага пункту гледжаньня. Маркс ды Энгельс прапанавалі «гістарычны матэрыялізм», паводле якога паміж усімі прыроднымі зьявамі існуе вялікая сувязь. Прырода ўвесь час зьмяняецца, нічога не стаіць на месцы. Галоўная сіла, якая зьмяняе грамадзтва — гэта арганізацыя працы.

Паводле Маркса грамадзтва — гэта двухпавярховая структура. Першы паверх адпавядае эканамічнай структуры альбо «інфаструктуры», на якім трымаецца «інстытуцыянальны» паверх. Капіталісты, кантралюючы вытворчасьць кантралююць таксама інстытуцыянальны паверх. Канфлікты паміж працоўным ды капіталістычным клясамі такім чынам прывядуць да палітычнай рэвалюцыі.

Тэорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэорыя эксплюатацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розьніца паміж затрачаным на працоўную сілу і створаным багацьцем адпавядае багацьцю, якое прысвойвае сабе капіталіст. Гэта грошы зь неаплочанай капіталістам працы. Каштоўнасьць прадукту вытворчасьці адпавядае колькасьці ўкладзенай у яго чалавечай працы. Капіталіст вырашае гэтую колькасьць яшчэ да пачатку вытворчасьці. Капіталіст узбагачаецца толькі тады, калі працоўныя вырабляюць больш рэчаў ніж атрымліваюць заработку. Напрыклад уявім, што рабочы працуе 12 гадзін у дзень, і што ён вырабляе эквівалент сваёй палучкі за 5 гадзін (праца на сябе). Атрымліваецца, што 7 гадзін ён працуе за дарма (праца на капіталіста). Такім чынам мэта працоўнага — павялічыць заработак дзеля паляпшэньня свайго жыцьця. Мэта капіталіста павялічыць розьніцу паміж аплочанай ды неаплочанай працай, дзякуючы павелічэньню часу працы альбо ўжываючы тэхнічны прагрэс дзеля большай эфэктыўнасьці працоўных. Капіталіст зацікаўлены ў тым, каб зарабак працоўных не перавышаў сумы, якая патрэбна ім дзеля аднаўленьня сваёй рабочай сілы.

Тэорыя альенацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працоўныя ўмовы пры капіталістычнай сыстэме занявольваюць працоўных. Гэтае занявольваньне, якое на першы погляд на руку капіталістам, на самай справе зьнішчае эканамічную эфэктыўнасьць эксплюатацыі. Працоўныя, якія ператвараюцца ў поўнасьцю залежных ад капіталістаў рабоў пачынаюць занадта дорага ім каштаваць. Такім чынам, капіталістам лепей вызваліць іх ад рабства, даць ім свабоду. Самаадказныя рабочыя працягваюць працаваць на паноў, але ўжо не атрымліваюць ад іх дармавога харчу ды даху над галавой. Забарона рабства, такім чынам, адпавядае больш эканамічным чым маральным патрэбам. Працоўныя павінны адчуваюць сябе людзьмі дзеля таго, каб супакоена працаваць на паноў.

Абсурднасьць капіталізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карл Маркс крытыкуе капіталістычную лёгіку. Капіталістам хочацца пабольшыць свой асабісты заработак, дзеля гэтага яны павялічваюць вытворчасьць, рызыкуючы гэтым самым яе перавысіць у параўнаньні з попытам і апынуцца ў крызісе перавытворчасьці.

Карл Маркс прадказвае канец капіталізму. Эканамічныя крызісы падштурхнуць працоўных да згуртаваньня, калектывізацыі апарату вытворчасьці, усталяваньня дыктатуры пралетарыяту і зьнішчэньню капіталізму. Марксізм даволі часта асацыююць з савецкай ідэалёгіяй. Карл Маркс, убачыўшы, што ягоныя думкі кожны пераварочвае як яму падабаецца пачаў нават казаць, што нічога агульнага з марксістамі ён ня мае.

Паводле Карла Маркса капіталізм так ці інакш прыводзіць да эканамічных крызісаў. Але гэтыя крызісы павялічваюць эфэктыўнасьць сыстэмы, таму што выжываюць толькі самыя моцныя. Сёньняшняя індывідуалізацыя працоўных адносінаў, а таксама кароткатэрміновыя кантракты і боязьнь апынуцца беспрацоўным, адбіваюць у рабочых усю ахвоту гуртавацца.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марксізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў