Марк Бэрнэс
| Марк Бэрнэс | |
| Марк Бернес | |
Марка Расеі, прысьвечаная Марку Бэрнэсу |
|
| Імя пры нараджэньні | Марк Навумавіч Нэйман |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 25 верасьня 1911 |
| Месца нараджэньня | Нежын, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 16 жніўня 1969 |
| Месца сьмерці | Масква, РСФСР |
| Грамадзянства | СССР |
| Прафэсія | актор, сьпявак |
| Кар’ера | 1929—1969 |
Марк Бэрнэс (25 верасьня 1911 — 16 жніўня 1969) — савецкі актор і выканаўца песень. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951), Народны артыст РСФСР (1965).
Адзін з найбольш любімых артыстаў савецкай эстрады, выбітны расейскі шансанье.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Творчасьць [рэдагаваць]
З 1935 году здымаўся ў кіно. Стаў асабліва папулярным пасьля выкананьня роляў Кахужарава ў фільме «Зьнішчальнікі», дзе выканаў песьню «Любімы горад» (муз. М. Багаслоўскага на сл. Я. Далматоўскага) і Дзюбіна ў фільме «Два байцы», у якім з дзіўнай задушэўнасцю і прастатой выконваў песьні «Цёмная ноч» (муз. М. Багаслоўскага на сл. В. Агатава), а таксама характэрную, стылізаваную пад адэскую «Шаланды». Іншыя вядомыя песні яго рэпертуару: «Жураўлі» (муз. Я. Фрэнкеля на сл. Р. Гамзатава), «Я люблю цябе, жыццё» (муз. Э. Калманоўскага на сл. К. Ваншэнкіна), «Хмары над горадам ўсталі» (муз. і сл. П. Арманда), «Масквічы» (муз. А. Эшпая на сл. Я. Вінакурава), «З чаго пачынаецца Радзіма» (муз. В. Баснера на сл. М. Матусоўскага), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (муз. В. Салаўёва-Сядога на сл. Я. Далматоўскага).
Марк Бэрнэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў