Марк Тулі Цыцэрон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Марк Тулі Цыцэрон (па-лацінску: Marcus Tullius Cicero, 3 студзеня 106 да н.э. — 7 сьнежня 43 да н.э.) — старажытнарымскі прамоўца, філёзаф, палітык.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Цыцэрон нарадзіўся ў правінцыяльнай сям'і. Ён быў з так званых «homo novus» — новых людзей, продкі якіх ніколі не займалі высокіх дзяржаўных пасадаў. «Homo novus» рэдка карысталіся вядомасьцю і сустракаліся з абыякавым ці нават варожым стаўленьнем да іх рымскіх сэнатараў, калі яны спрабавалі пачаць палітычную кар'еру.
У складаныя для Старажытнага Рыма 80-я гады да н. э. Цыцэрон займаўся адукацыяй і развіцьцём сваіх талентаў — першапачаткова ён вучыўся ў Рыме, а пасьля ў гарадах Грэцыі (у тым ліку ў Афінах). Там ён займаўся перш за ўсё рыторыкай і філязофіяй. Пасьля вяртаньня ў Рым Цыцэрон атрымаў вядомасьць як прамоўца ў судовых справах. Цыцэрон прайшоў праз асноўныя дзяржаўныя пасады квэстара, эдыла і прэтара, пасьля чаго стаў консулам 63 года да н. э. У час свайго консульства ён выкрыў змову Катыліны, за што атрымаў велізарную удзячнасьць ад рымлян. Яго нават празвалі «pater patriae», што магчыма перавесьці як «бацька Бацькаўшчыны».
Аднак хутка яго ворагі, якія зайздросьцілі яго ўзвышэньню, вымусілі Цыцэрона на некаторы час адправіцца ў выгнаньне. Там Цыцэрон актыўна працаваў над сваімі вядомымі творамі. Хутка Цыцэрона зноў запрасілі ў Рым, дзе ён стаў адным з лідэраў сэнатараў, якія выступалі супраць Цэзара і падтрымлівалі Пампея. У час грамадзянскай вайны паміж імі Цыцэрон хутка перабег да Цэзара, які вельмі прыязна сустрэў яго.
Пасьля забойства Цэзара Цыцэрон захоўваў прыязныя адносіны са сваім вучням і будучым імператарам Актавіянам Аўгустам, але той быў вымушаны даць згоду на забойства Цыцэрона, бо да гэтага імкнуўся вораг Цыцэрона і часовы палітычны саюзнік Аўгуста Марк Антоні.
[рэдагаваць] Спадчына Цыцэрона
Цыцэрон напісаў шмат трактатаў у форме дыялогаў на тэмы філязофіі, рыторыкі, права, палітыкі. Таксама захаваліся запісанымі некаторыя яго прамовы. Акрамя таго, ад Цыцэрона захавалася велізарная колькасць лістоў да розных рымлян і адказы ад іх.
Лацінская мова яго твораў лічыцца ідэальнай. Шмат хто з больш позніх рымскіх літаратараў і прамоўцаў імкнуўся да падабенства да Цыцэрона.
[рэдагаваць] Трактаты Цыцэрона
- Аб абавязках
- Аб дзяржаве
- Аб дывінацыі
- Аб законах
- Аб лёсе
- Аб межах дабра і зла
- Аб прамоўцы
- Аб прыродзе багоў
- Аб старасьці
- Аб сяброўстве
- Брут, ці аб вядомых прамоўцах
- Парадоксы стоікаў
- Прамоўца
- Тускуланскія гутаркі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Марк Тулі Цыцэрон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў