Марк Шагал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марк Шагал
Marc Chagall 1941.jpg
Марк Шагал.
4 ліпеня 1941.
Фота Carl Van Vechten
Імя пры нараджэньні: Мойша Захаравіч Шагал
Нарадзіўся: 7 ліпеня 1887
Ліозна, Беларусь
Памёр: 28 сакавіка 1985
Сэн-Поль, Францыя
Нацыянальнасьць: беларус-габрэй
Заняткі: жывапіс
Вучоба: школа Званцавай
Плынь: авангардызм
Працы: Я і вёска (1911)
Партрэт М. Шагала працы Ю. Пэна

Марк Захаравіч Шагал (па-француску: Marc Chagall, 7 ліпеня [ст. ст. 25 чэрвеня] 188728 сакавіка 1985) — беларускі, расейскі і францускі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.

Зьмест

Жыцьцё [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Iты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна (1906).

У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 19071908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, a ў 1909-1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянеру й мецэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы1910).

У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.

Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Kалі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губернскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, м. інш. Казімера Малевіча.

У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (19201922). Займаўся тэатральным мастацтвам — стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.

У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 19231931 па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.

У 1937 атрымаў францускае грамадзянства.

У 19411948 жыў у ЗША й Мэксыцы.

У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Cтварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы i Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).

Найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.

Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).

Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.

Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.

Шагалавыя словы [рэдагаваць]

  • «Усе колеры гэта сябры сваіх суседзяў і каханкі сваіх адваротнасьцяў».
  • «Выключна каханьне цікавіць мяне, і мяне клапоцяць толькі тыя рэчы, якія круцяцца вакол каханьня».
  • «У нашым жыцьці, як і на мастаковай палітры, ёсьць адзіны колер, што акрэсьлівае значэньне жыцьця мастацтва. Гэта колер каханьня».
  • «Выдатнае мастацтва пачынаецца там, дзе сканчаецца натура».

Публічныя зборы [рэдагаваць]

Аргентына

  • Museo Nacional de Bellas Artes, Buenos Aires

Армэнія

  • National Gallery of Armenia, Yerevan

Аўстрыя

  • Albertina, Vienna

Беларусь

Бразылія

  • Museu de Arte Contemporânea da Universidade de São Paulo, São Paulo
  • Museo de Arte de São Paulo Assis Chateaubriand - MASP, São Paulo
  • Museu Nacional de Belas Artes, Rio de Janeiro

Бэльгія

  • Musée d’Art Moderne Bruxelles, Brussels
  • Musée d’Art Moderne et Contemporain (MAMAC), Liège

Гішпанія

Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі

Злучаныя Штаты Амэрыкі

  • Colby College Museum of Art, Maine http://www.colby.edu/academics_cs/museum/
  • Fine Arts Museum of San Francisco, San Francisco, CA
  • Harry Ransom Center, Austin, TX
  • Housatonic Museum of Art, Bridgeport, CT
  • Kreeger Museum, Washington, DC
  • Los Angeles County Museum of Art - LACMA, Los Angeles, CA
  • Miami University Art Museum, Oxford, OH
  • Minneapolis Institute of Arts, Minnesota: каталёг твораў
  • MIT List Visual Arts Center, Cambridge, MA
  • Museum of Modern Art (MoMA), New York City, NY
  • Nora Eccles Harrison Museum of Art, East Logan, UT
  • Norton Museum of Art, West Palm Beach, FL
  • Philadelphia Museum of Art, Philadelphia, PA: каталёг твораў
  • Polk Museum of Art, Lakeland, FL
  • Portland Art Museum, Portland, OR
  • Saginaw Art Museum, Saginaw, MI
  • Saint Louis Art Museum, Saint Louis, MO
  • Santa Barbara Museum of Art, Santa Barbara, CA
  • Speed Art Museum, Louisville, KY
  • Solomon R. Guggenheim Museum, New York City, NY: каталёг твораў
  • The Art Institute of Chicago, Chicago, IL: каталёг твораў
  • The Baltimore Museum of Art, Baltimore, MD
  • The Jewish Museum of New York, New York City, NY
  • The Katzen Arts Center at American University, Washington, DC
  • The Metropolitan Museum of Art, New York City, NY: каталёг твораў, The Pierre and Maria-Gaetana Matisse Collection
  • The Museum of Fine Arts, Houston: каталёг твораў
  • The University of Michigan Museum of Art (UMMA), Ann Arbor, MI
  • University of Wyoming Art Museum, Laramie, WY
  • Williams College Museum of Art, Williamstown, MA

Ізраіль

  • Haifa Museum of Art, Haifa
  • Herzliya Museum of Contemporary Art, Herzliya
  • Tel Aviv Museum of Art, Tel-Aviv
  • The Israel Museum, Jerusalem: каталёг твораў

Іран

  • Tehran Museum of Contemporary Art, Tehran

Італія

  • Ca’ Pesaro, Venice
  • Ca’la Ghironda - Museo d’Arte Classica, Moderna e Contemporanea, Zola Predosa (BO)
  • Galleria degli Uffizi, Firenze http://www.polomuseale.firenze.it/uffizi/
  • Peggy Guggenheim Collection, Venice

Калюмбія

  • Museo Botero, Santafé de Bogota

Канада

  • Carleton University Art Gallery, Ottawa, ON
  • National Gallery of Canada - Musée des beaux-arts du Canada, Ottawa, ON
  • The Nickle Arts Museum, Calgary, AB
  • The Montreal Museum of Fine Arts - Musée des beaux-arts de Montréal, Montreal, QC
  • Vancouver Art Gallery, Vancouver, BC
  • Winnipeg Art Gallery, Winnipeg, Manitoba

Нарвэгія

  • Tale Art Museum, Lillestrøm

Нідэрлянды

  • Stedelijk Museum Amsterdam, Amsterdam
  • Van Abbemuseum, Eindhoven

Нямеччына

  • Buchheim Museum der Phantasie - Sammlung Buchheim, Bernried
  • Kunsthalle Bremen, Bremen
  • Museum Ludwig, Cologne
  • Museum Folkwang Essen, Essen
  • KEOM Karl Ernst Osthaus Museum, Hagen
  • Sprengel Museum Hannover, Hannover
  • Städtische Galerie Villa Zanders, Bergisch Gladbach
  • Von der Heydt Museum, Wuppertal

Партугалія

  • Berardo Museum - Collection of Modern and Contemporary Art, Lisbon

Польшча

  • Muzeum Sztuki w Lodz, Lodz

Расея

  • Московский музей современного искусства (MMOMA), Масква
  • Государственный Русский музей, Санкт-Пецярбург http://www.rusmuseum.ru
  • Государственная Третьяковская Галерея, Масква

Вугоршчына

  • Museum of Fine Arts - Budapest, Budapest

Фінляндыя

  • Ateneum Art Museum, Helsinki
  • Valtion Taidemuseo Statens Konstmuseum - Finnish National Gallery, Helsinki

Францыя

  • BnF Site Richelieu, Paris
  • Centre Pompidou - Musée National d’Art Moderne, Paris
  • Musée d’art moderne de Céret, Céret
  • Musée d’Art moderne de Saint-Etienne, Saint-Etienne
  • Musée d’Art Moderne et Contemporain (MAMCS), Strasbourg
  • Musée des Beaux Arts de Grenoble, Grenoble http://www.museedegrenoble.fr/
  • Musée Marc Chagall, Nice

Швайцарыя

  • Fondation Pierre Gianadda, Martigny
  • Kunstmuseum Basel, Basel
  • Kunsthaus Zürich, Zürich http://www.kunsthaus.ch/
  • Schaulager, Münchenstein / Basel

Швэцыя

  • Göteborgs konstmuseum, Göteborg

Японія

  • Bridgestone Museum of Art, Tokyo
  • Fukuoka Art Museum, Fukuoka
  • Hiroshima Museum of Art, Hiroshima
  • Ikeda Museum of 20th Century Art, Shizuoka
  • Kawamura Memorial Museum of Art, Chiba
  • Mie Prefectural Art Museum, Tsu City
  • National Museum of Modern Art Kyoto (MOMAK), Kyoto
  • Pola Museum of Art, Kanagawa
  • The National Museum of Modern Art (MOMAT), Tokyo
  • The National Museum of Western Art (NMWA), Tokyo

Catalogues Raisonnés [рэдагаваць]

  • Жывапіс: каталёга не існуе.
  • Ілюстраваныя кнігі (аўтарскія гравюры): Cramer P. Marc Chagall. The Illustrated Books. Catalogue Raisonné. Geneva, 1995.
  • Ілюстраваныя кнігі (аўтарскія літаграфіі): Sorlier С. Chagall's Illustrated Books. Catalogue Raisonné. 1993.
  • Аўтарскія літаграфіі ў часапісе Derrière le Miroir: Maier-Preusker W. Katalog der graphischen Werke von Marc Chagall in der Edition Derrière le Miroir. 1950-1982. Wien, 2004. ISBN 3-900208-05-0.
  • Гравюры: Kornfeld E. W. Marc Chagall. Catalogue raisonné de l’oeuvre gravé / Verzeichnis der Kupferstiche, Radierungen und Holzschnitte von Marc Chagall. Volume I / Band I: 1922-1966. Bern, 1971.
  • Кераміка: Doschka R. Marc Chagall: Ceramic Masterpieces. 2003.
  • Кераміка й скульптура: Malraux A., Sorlier С. Die Keramiken und Skulpturen von Chagall. 1972.
  • Літаграфіі: Mourlot F. Chagall. Lithographe: 1922-1957. 1960. Lithographe II: 1957-1962. 1963. Lithographe III: 1962-1968. 1969. Lithographe IV: 1969-1973. 1974. Sorlier C. Lithographe V: 1974-1979. 1984. Lithographe VI: 1980-1985. 1986.
  • Літаграфіі, якія выканаў Шарль Сарліе і аўтарызаваў Марк Шаґал: Sorlier C. Chagall lithographe, 1974-1979. Monte-Carlo, 1984. Chagall lithographe, 1980-1985. Monte-Carlo, 1986.
  • Монатыпіі: Leymarie J. Monotypes. 1961-1965. 1966. Cramer G. Marc Chagall. Monotypes II: 1966-1975. 1976.
  • Плякат: Sorlier C., Adhemar J. Chagall Poster. Catalogue Raisonné. 1975.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Марк Шагалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў