Марлен Дытрых
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Марлен Дытрых | |
| Marlene Dietrich | |
фота 1948 году |
|
| Імя пры нараджэньні: | Марыя Магдалена Дытрых |
| Дата нараджэньня: | 27 сьнежня 1901 |
| Месца нараджэньня: | |
| Дата сьмерці: | 6 траўня 1992 (90 гадоў) |
| Месца сьмерці: | |
| Прафэсія: | акторка сьпявачка |
| Кар'ера: | 1919—1984 |
| IMDb: | ID 0000017 |
Марлен Дытрых (па-нямецку: Marie Magdalene Dietrich, 27 сьнежня 1901 — 6 траўня 1992) — нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Марыя Магдалена Дытрых нарадзілася 27 сьнежня 1901 у Шэнэбэрге, раёне Бэрліна, у сям'і афіцэра паліцыі Луі Эрыха Ота Дытрыха і яго жонкі Ёханы Фэльзынг. Да 1918 наведвае сярэднюю школу ў Бэрліне. Раўналежна вучыцца гульні на скрыпцы ў прафэсара Дэсаў. У 1919-1921 займаецца музыкай у Вэймары ў прафэсара Робэрта Райца; у Бэрліне паступае ў акторскую школу Макса Рэйнхарта.
З 1922 выконвае дробныя ролі ў розных бэрлінскіх тэатрах; у тым жа годзе ўпершыню зьяўляецца на экране.
17 траўня 1923 выходзіць замуж за адміністратара кінавытворчасьці Рудольфа Зыбэра, у сьнежні 1924 у іх нараджаецца дачка Марыя. У 1925 Марлен аднаўляе працу ў тэатры і кіно. Яе зважаюць крытыкі, завучы яе нямецкай Грэтай Гарбо. У 1928 першыя запісы песень на пласьцінкі разам з ансамблем рэвю «Гэта лунае ў паветры». Праз год Джозаф фон Штэрнбэрг бачыць яе ў рэвю «Два гальштука» і запрашае на ролю Лолы Лолы ў фільме «Блакітны анёл».
У лютым 1930 Марлен Дытрых падпісвае кантракт з фірмай «Парамаўнт» і 1 красавіка 1930, у дзень прэм'еры «Блакітнага анёла», пакідае Бэрлін.
Шэсьць фільмаў, якія яна здымае ў Галівудзе са Штэрнбэргам, прыносяць ёй сусьветную вядомасьць. «Д'ябал - гэта жанчына» (The Devil ist a Woman, 1935) становіцца іх апошняй сумеснай працай. У 1939 Марлен Дытрых атрымлівае амэрыканскае грамадзянства. З сакавіка 1943 на працягу трох гадоў выступае з канцэртамі ў войсках.
З 1946 па 1951 зноў рэгулярна здымаецца ў кіно. Акрамя гэтага яна вядзе радыёперадачы і піша артыкулы ў гламурныя часопісы. У 1953 у Лас Вегасе пачынае новую пасьпяховую кар'еру ў якасьці сьпявачкі і канфэрансье. На экране Марлен Дытрых зьяўляецца ўсё радзей, пры гэтым сама выбірае ролі і здымаецца ў дробных сцэнах за вялікія грошы. У 1960 яна прыязджае з гастролямі ў ФРН, дзе ёй адмаўляюць у гасьціннасьці з прычыны яе пазыцыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. У 1963 зь велізарным посьпехам праходзяць яе канцэрты ў Маскве і Ленінградзе. У 1975 у выніку няшчаснага выпадку ў Аўстраліі (пералом шыйкі сьцягна) сканчае кар'еру.
Апошнія 13 гадоў свайго жыцьця Дытрых праводзіць у сваёй кватэры ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з вонкавым сьветам толькі пасродкам тэлефона. У 1979 у Нямеччыне выходзяць яе мэмуары. У 1982-1983 Максыміліян Шэль запісвае зь ёй на плёнку шматгадзіннае інтэрв'ю, якое выкарыстае затым у сваім дакумэнтальным фільме «Марлен».
Марлен Дытрых памерла 6 траўня 1992 у сваёй кватэры ў Парыжы - па афіцыйнай вэрсіі ў выніку парушэньня функцыі сэрца і нырак.
[рэдагаваць] Памяць
- 24 ліпеня 2008 году на хаце ў раёне Шэнэбэрг, у якім нарадзілася Марлен Дытрых, была ўсталяваная памятная дошка ў яе гонар.[1]
[рэдагаваць] Фільмаграфія
- 1922 Такія мужчыны / So sind die Männer
- 1923 Трагедыя каханьня / Tragödie der Liebe
- 1923 Чалавек у дарозе / Der Mensch am Wege
- 1923 Скачок у жыцьцё / Der Sprung ins Leben
- 1926 Манон Леска / Manon Lescaut
- 1926 Дзюбары сёньня / Eine Dubyrry von heute
- 1926 Вышэй галаву, Чарлі! / Kopf hoch, Charly!
- 1926 Мадам не жадае дзяцей / Madame wünscht keine Kinder
- 1926 Жартаўнік / Der Juxbaron
- 1927 Яго найвялікшы зман / Madame wünscht keine Kinder
- 1927 Кафэ Электрык / Café Electric
- 1928 Прынцэса Олала / Prinzessin Olala
- 1928 Цэлую вашу руку, мадам / Ich küsse Ihre Hand, Madame
- 1929 Жанчына, па якой тужаць / Die Frau, nach der man sich sehnt
- 1929 Карабель страчаных / Der Schiff der verlorenen Menschen
- 1929 Небясьпекі шлюбнага пэрыяду / Gefahren der Brautzeit
- 1930 Блакітны анёл / Der blaue Engel — Лола Лола
- 1930 Марока / Morocco — Эмі Джолі
- 1931 Аганьбаваная / Dishonored — Мэры Калвэрэр
- 1932 Шанхайскі экспрэс / Shanghai Express — Магдален
- 1932 Бялявая Вэнэра / Blonde Venus — Хэлен Фарадэй
- 1933 Песьня песень / Song of Songs — Лілі Кжэпанэк
- 1934 Крывавая імпэратрыца / The Scarlet Empress — Кацярына II
- 1935 Д'ябал - гэта жанчына / The Devil is a Woman — Конча Пэрэз
- 1936 Жаданьне / Desire — Мадэлен дэ Бюпрэ
- 1936 Сад Алаха / The Garden of Allah — Даміні Энфільдэн
- 1937 Рыцар без дасьпехаў / Knight Without Amour — Герцагіня Алесандра Ўладзінава
- 1937 Анёл / Angel — Марыя 'Анёл' Бэйкер
- 1939 Дэстры зноў у сядле / Destry Rides Again — Фрэнчы
- 1940 Сем грэшнікаў / Seven Sinners — Біжу Блянш
- 1941 Полымя Новага Арлеана / The Flame of New Orlean — Герцагіня Клэр Лэдо
- 1941 Мужчынская энэргія / Manpower — Фэй Дуваль
- 1942 Так жадае лэдзі / The Lady is Willing — Элізабэт Мадэн
- 1942 Нягоднікі / The Spoilers — Шэры Малот
- 1942 Піцбург / Pittsburg — Джосі 'Ханкі' Винтерс
- 1944 Кісмэт / Kismet — Джаміла
- 1944 Сьледуя за хлопцамі / Follow the Boys — камэа
- 1946 Марцін Руманьяк / Martin Roumagnac — Блянш Фэранд
- 1947 Залатыя завушніцы / Golden Earrings — Лідзія
- 1948 Замежны раман / A Foreign Affair — Эрыка фон Шлютаў
- 1949 Галаваломка / Jigsaw — камэа
- 1950 Страх сцэны / Stage Fright — Шарлот Інвуд
- 1951 На небе няма шашы / No Highway in the Sky
- 1951 Ранча з благой славай / Rancho Notorious — Алтар Кін
- 1956 Вакол сьвету за 80 дзён / Around the World in 80 Days — Гаспадыня салона
- 1957 Монтэ-Карла / Montecarlo — Марыя дэ Крэвэсье
- 1957 Сьведка абвінавачваньня / Witness for the Prosecution — Крысьцін Хэльм Воль
- 1957 Пячатка зла / Touch of Evil — Таня
- 1961 Нюрнбэрскі працэс / Judgment at Nuremberg — Місіс Бэртхалт
- 1962 Чорная ліса. Праўдзівая гісторыя Адольфа Гітлера / The Black Fox. The True Story of Adolf Hitler — дыктар
- 1963 Парыж у сьпякоту / Paris When It Sizzles — камэа (у тытрах не паказаная)
- 1978 Прыгожы жыгала - бедны жыгала / Schöner Gigolo, armer Gigolo — Баранэса фон Зомэрынг
- 1984 Марлен / Marlene — голас за кадрам
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Марлен Дытрых — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Расейскі фэн-сайт
- Марлен Дытрых(анг.) на сайце Internet Movie Database