Марлон Брандо
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Марлон Брандо | |
| Marlon Brando | |
Марлон Брандо ў 1948 |
|
| Дата нараджэньня: | 3 красавіка 1924 |
| Месца нараджэньня: | |
| Дата сьмерці: | 1 ліпеня 2004 |
| Месца сьмерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Прафэсія: | актор |
| Кар'ера: | 1944—2004 |
| IMDb: | ID 0000008 |
| http://www.marlonbrando.com/ | |
Марлон Брандо (па-ангельску: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Амаха, Нэбраска — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес) — выбітны амэрыканскі актор тэатра і кіно. Двойчы ляўрэат прэміі «Оскар», на якую намінаваўся ў агульнай складанасьці восем разоў.
[рэдагаваць] Біяграфія
Марлон Брандо нарадзіўся 3 красавіка 1924 года ў горадзе Амаха (ЗША, штат Нэбраска). Вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Мінэсоце, а затым у Нью-Ёрку ў тэатральнай клясе Школы сацыяльных дасьледаваньняў і Акторскай студыі.
Перакананы прыхільнік сыстэмы (мэтаду) Станіслаўскага, Брандо сваімі першымі жа кінапрацамі істотна падняў плянку акторскага майстэрства ў амэрыканскім кінамастацтве і паслужыў эталёнам для такіх актораў наступнага пакаленьня, як Амар Шарыф, Ўорэн Біцьці і Робэрт дэ Ніра. Аднак ён адмовіўся распрацоўваць амплюа бунтара і кожнай новай роляй імкнуўся адкрыць новыя грані свайго таленту.
Марлон Брандо дэбютаваў на сцэне ў 1944 годзе ў драме «Я памятаю мама». Гэтая роля адразу была заўважаная крытыкамі і актор быў прызнаны шматспадзеўным. Затым была ўдалая роля, але ў няўдалай пастаноўцы. І нарэшце ў 1947 годзе Марлон Брандо атрымаў сусьветнае прызнаньне дзякуючы культавай ролі Стэнлі Кавальскі у п'есе Тэнэсі Ўільямса «Трамвай „Жаданьне“». Фільм «Трамвай „Жаданьне» быў зьняты пазьней, у 1951 годзе.
Зьняўшыся ўсяго толькі ў пяці фільмах, Брандо стаў да сярэдзіны пяцідзесятых сапраўдным сэкс-сымбалем дзесяцігоддзя. Мільёны маладых людзей ва ўсім сьвеце пераймалі яму, капіявалі яго стыль паводзін. Галоўны герой фільма «Дзікун» у выкананьні Брандо аказаў уплыў на станаўленьне руху байкераў і паслужыў правобразам шматлікіх герояў-бунтароў, гэтак папулярных у эпоху рок-н-рола, у прыватнасьці экранных пэрсанажаў у выкананьні Элвіса Прэслі і Джэймса Дына.
Шасцідзесятыя гады сталі для Брандо (як і для большасьці кіназорак 1950-х) паласой няўдач і расчараваньняў, хоць ён і спрабаваў сябе ў рэжысуры. Новым трыўмфам абгарнулася для яго роля Віта Карлеонэ ў фільме «Хросны айцец» (1972). За яе ён быў узнагароджаны другім «Оскарам», аднак ад атрыманьня ўзнагароды адмовіўся, матываваўшы свой учынак пратэстам супраць палітыкі дыскрымінацыі індзейцаў у амэрыканскім грамадзтве. Сярод іншых буйных посьпехаў Брандо ў гэты пэрыяд — нашумелыя фільмы «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсыс сёньня» (1979), «Супэрмэн» (1978).
У 1980 годзе Брандо абвясьціў аб сваім сыходзе з кіно, аднак пэрыядычна працягваў здымацца ў ролях другога пляну. Ён праводзіў значную частку свайго часу на Таіці, дзе ажаніўся на мясцовай жыхарцы. У Брандо было пяцёра дзяцей, не лічачы траіх прыёмных. У апошнія гады пакутаваў ад атлусьценьня і старэчай прыдуркаватасьці. Сканаў 1 ліпеня 2004 ад лёгачнага фіброза.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Марлон Брандо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
| Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю | |
|---|---|
|
Максыміліян Шэл (1961) · Грэгары Пэк (1962) · Сыднэй Пуацье (1963) · Рэкс Харысан (1964) · Лі Марвін (1965) · Пол Скофілд (1966) · Род Стайгер (1967) · Кліф Робэртсан (1968) · Джон Ўэйн (1969) · Джордж С. Скот (1970) · Джын Хэкмэн (1971) · Марлон Брандо (1972) · Джэк Леман (1973) · Арт Карці (1974) · Джэк Нікалсан (1975) · Пітэр Фінч (1976) · Рычард Дрэйфус (1977) · Джон Войт (1978) · Дасьцін Хофман (1979) · Робэрт Дэ Ніра (1980) Поўны сьпіс · (1928–1940) · (1941–1960) · (1961–1980) · (1981–2000) · (2001—цяперашні час) |

