Марна (рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Марна па-француску: Marne |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Вусьце | крыху вышэй за Парыж |
| Краіны басэйну | Францыя |
| Даўжыня | 525 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 100 м³/с |
| Плошча басэйну | 12,8 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне | |
Марна (па-француску: Marne, па-лацінску: Matrona, Materna) — рака ў Францыі, правы прыток Сены. Даўжыня 525 км, плошча басэйну 12,8 тыс. км². Бярэ пачатак з плято Лангр, і ўцякае да Сены каля Парыжу.
На рацэ [рэдагаваць]
Прытокі: Блез, Соль, Урк, Пці-Марэн, Гран-Марэн.
Гарады: Шамон, Сэн-Дызье, Эпэарнэ, Шалонз-ан-Шампань, Шато-Т’еры, Мо, Нёйі-сюр-Марн, Нажан-сюр-Марн, Крэтэй, Шарантон-ле-Пон, Шампіньі-сюр-Марн, Сэн-Марыс.
Марна злучана каналамі Марна-Сона i Марна-Райн.
Пад час Першай сусьветнай вайны На Марне адбыліся першая i другая бітвы на Марне.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марна (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў