Марока
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| المملكة المغربية Al-Mamlaka al-Maghribiyya Tagldit n Lmeghrib Royaume du Maroc Каралеўства Марока |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "Allāh, al Waţan, al Malik" (Бог, Нацыя, кароль) | |||||
| Афіцыйная мова | француская, арабская | ||||
| Сталіца | Рабат | ||||
| Найбуйнейшы горад | Касабланка | ||||
| Урад | канстытуцыйная манархія Махамед VI Абас эль-Фасі |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
57-е месца ў сьвеце 446 550 км² - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
37-е месца ў сьвеце 33 757 175 70/км² |
||||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
54 месца ў сьвеце 152,5 млрд.$ 4 600 $ |
||||
| Валюта | Мараканскі дырхам (MAD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC (UTC+1) +1 (UTC+1) |
||||
| Незалежнасьць ад Францыі і Гішпаніі |
2 сакавіка 1956 і 7 красавіка 1956 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Hymne Chérifien»» | ||||
| Аўтамабільны знак | MA | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ma | ||||
| Тэлефонны код | +212 | ||||
Маро́ка, Каралеўства Марока (па-арабску: المملكة المغربية) — краіна ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Альжырам (на ўсходзе), Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклавамі ў Афрыцы (Сеўта і Мэлілья) на поўначы.
Даўжыня межаў складае 2 017,9 км, зь іх з Альжырам 1 559 км, Заходняй Сахарай 443 км, гішпанскія анклавы Сеўта – 6,3 км, Меліл'я 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1 835 км.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Тэрыторыя Марока заселена качуючымі берберскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ў IV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньня Картагена рымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладу Бізантыі. Пасьля была заваявана арабамі.
У XIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыі Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі. У выніку пагадненьня ў Фэсе у 1912 годзе Марока стала пратэктаратам Францыі, а ў 1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.
Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана праз ААН. У 1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):
| Вобласьць | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва(2004), тыс.чал. |
|---|---|---|---|
| Вялікая Касабоанка | Касабланка | 1 615 | 3 631,061 |
| Усходняя | Уджда | 82 820 | 1 918,094 |
| Гарб-Шрарда-Бэні-Хсэн | Кенітра | 8 805 | 1 859,540 |
| Гулімін | Гулімін | 71 970 | 401,984 |
| Дукала-Абда | Сафі | 13 285 | 1 984,039 |
| Маракеш-Тенсыфт-Эль-Хауз | Маракеш | 31 160 | 3 102,652 |
| Мекнэс-Тафілалет | Мекнэс | 79 210 | 2 141,527 |
| Рабат-Сале-Замур-Заер | Рабат | 9 580 | 2 366,494 |
| Сус-Маса-Драа | Агадзір | 70 880 | 3 113,653 |
| Тадла-Азілал | Бэні-Мелаль | 17 125 | 1 450,519 |
| Таза-Эль-Хосейма-Таўнат | Таза | 24 155 | 1 807,113 |
| Танжэр-Тэтуан | Тэтуан | 11 570 | 2 470,372 |
| Фэс-Бульман | Фэс | 19 795 | 1 573,055 |
| Шаўіа-Урдзіга | Сэтат | 7 010 | 1 655,660 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора, Гібралтарскай пратокай аддзяляецца ад Эўропы.
Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораў Атлас. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцуг Высокага Атласу (самы высокі пункт — гара Джабал Тубкал 4 165 м), Так сама паралельна на поўначы цягнецца і Сярэдні Атлас і Антыатлас на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горы Ар Рыф. У паўднёвай і паўднёва-усходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльня Сахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.
Клімат субэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10 – 12°С, у ліпені 35 – 44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атласе даходзіць да 1 000 мм, у паўднёвай і паўднёва-усходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюцца сьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыя імгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).
У гарах сустракаюцца невялікія лясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.
[рэдагаваць] Эканоміка
Згодна з дадзенымі Афрыканскага Банка Разьвіцьця СУП Марока складае 7% агульнага СУП Афрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпта, Альжыра і Нігерыі.
Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычы фасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае і турызм. Беспрацоў'е у краіне складае 7,7 працаздольнага насельніцтва.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Рэлігія
Асноўная рэлігія гэта ісьлям: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% — хрысьціяне, 0,2% — юдзеі.