Марсала (віно)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутэлька Марсалы

Марсала — моцнае віно, якое мае некаторае падабенства з мадэрай, але адрозьніваецца ад яе большым утрыманьнем цукру. Сьпірт 18-20%, цукар 1,5-7%.

Марсалу ўпершыню пачалі вырабляць на выспе Сыцылія, у навакольлях горада Марсала (ад назвы якога і назвалі віно) і Трапані. Для італьянскай марсалы характэрны спэцыфічны прысмак — вынік дабаўкі да віна невялікай колькасьці папярэдне вываранай карабельнай смалы. Пасьля гэтага адценьне смаку пачалі атрымліваць дадаткам моцна ўваранага вінаграднага сусла. Выпускаюцца водаразаваныя маркі марсалы, напрыклад, з пахам банана, чорнай парэчак і г. д.

Марсала (віно)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў