Марсэль Янсэн
| Марсэль Янсэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 лістапада 1985 (27 гадоў) Мёнхэнглядбах, Нямеччына |
|
| Рост | 191 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гамбург | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 2007—2008 2008— |
Барусія Мёнхэнглядбах Баварыя Гамбург |
73 (5) 17 (0) 83 (16) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2005— | Нямеччына | 36 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Ма́рсэль Я́нсэн (па-нямецку: Marcell Jansen; нарадзіўся 4 лістапада 1985, Мёнхэнглядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Гамбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Можа згуляць таксама й на пазыцыі абаронцы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
«Барусія» Мёнхэнглядбах [рэдагаваць]
Марсэль перайшоў у «Барусію» зь мясцовай спартовай школы «Люрып» ў 1993 годзе. Да моманту свайго першага трапленьня ў заяўку на матч Бундэсьлігі 20 верасьня 2003 году ён ужо меў вопыт выступленьня за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клюба «Гановэр-96» зь лікам 2:0, галоўны трэнэр Эвальд Лінэн гэтак і не выпусьціў яго на поле. Пасьля паразы Лінэна звольнілі, а Янсэна адправілі ў юнацкую каманду.
Упершыню Янсэн зьявіўся на поле 11 сьнежня 2004 году на бэрлінскім Алімпіяштадыёне, калі ягонага каманда саступіла «Гэрце» зь непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсэн адзначыўся толькі парушэньнем правілаў і пакараньнем. Аднак галяндзкі трэнэр Дык Адвакаат працягваў давяраць маладому футбалісту, пэрыядычна выпускаючы яго на поле.
«Баварыя» [рэдагаваць]
Улетку 2006 года да ўлюбёнцу заўзятараў зь Мёнхэнглядбаха паступіла некалькі павабных прапановаў, аднак новы трэнэр «Барусіі» Юп Гайнкэс заявіў, што Янсэн з катэгорыі гульцоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не зьбіраецца пакідаць родны клюб «гэтак рана». Аднак у канцы сэзону Янсэн падпісаў чатырохгадовы кантракт з мюнхэнскай «Баварыяй» пасьля таго, як «Барусія» пакінула Бундэсьлігу[1].
«Гамбург» [рэдагаваць]
Улетку 2008 году Янсэн перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоў[2].
Нацыянальная зборная [рэдагаваць]
Дэбют за зборную адбыўся 3 верасьня 2005 году ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты зь лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусьціў яго на замену Томасу Гітцльшпэргеру.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка лігі Нямеччыны: 2007
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Бавария» подписала контракт с Марселем Янсеном. «Про футбол».
- ^ Янсен сменил «Баварию» на «Гамбург». Чемпионат.ру.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марсэль Янсэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Леман (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Гут · 5 Кель · 6 Навотны · 7 Швайнштайгер · 8 Фрынгс · 9 Ганке · 10 Найвіль · 11 Клёзэ · 12 Кан (бр) · 13 Баляк · 14 Азамоа · 15 Гітцльшпэргер · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Бароўскі · 19 Шнайдэр · 20 Падольскі · 21 Мэтцэльдэр · 22 Аданкор · 23 Гільдэбранд (бр) · Трэнэр Клінсман |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Леман (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Фрыц · 5 Вэстэрман · 6 Рольфэс · 7 Швайнштайгер · 8 Фрынгс · 9 Гомэс · 10 Найвіль · 11 Клёзэ · 12 Энке (бр) · 13 Баляк · 14 Трахоўскі · 15 Гітцльшпэргер · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Бароўскі · 19 Аданкор · 20 Падольскі · 21 Мэтцэльдэр · 22 Кураньі · 23 Адлер (бр) · Трэнэр Лёў |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Ноер (бр) · 2 Янсэн · 3 Фрыдрых · 4 Аога · 5 Таскі · 6 Хедыра · 7 Швайнштайгер · 8 Эзіль · 9 Кісьлінг · 10 Падольскі · 11 Клёзэ · 12 Візэ (бр) · 13 Мюлер · 14 Бадштубэр · 15 Трахоўскі · 16 Лям · 17 Мэртэзакер · 18 Кроос · 19 Какаў · 20 Баатэнг · 21 Марын · 22 Бут (бр) · 23 Гомэс · Трэнэр Лёў |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |